wd wp Пошук:

Onliner.by

Onliner.by — рускамоўны беларускі вэб-сайт пра лічбавую тэхніку, які змяшчае тэматычныя публікацыі, а таксама каталог лічбавай і побытавай электроннай тэхнікі. Паводле рэйтынгу кампаніі Alexa, Onliner.by уваходзіць у лік найбольш наведвальных сайтаў у Беларусі.[2]

На Onliner.by таксама размешчаны найбольш папулярны беларускі форум.[3]

Гісторыя

Сайт адкрыўся 14 лютага 2001 года.

20 снежня 2014 года сайт быў выключаны з рэестра нацыянальнай даменнай зоны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю[4]. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru[5].

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі Ірыны Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэcліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў[6].

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена 6 студзеня 2015 года[7].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска[прыбраць шаблон] (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[9].

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  2. onliner.by - Site Info from Alexa(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 20 лістапада 2009.
  3. Рэйтынг рускамоўных форумаў Архівавана 6 жніўня 2009. (англ.)  — Big-Boards
  4. Аб прыняцці мер па выкананні заканадаўства аб гандлі Архівавана 23 снежня 2014.
  5. Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru
  6. Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by
  7. Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты
  8. Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (бел.) . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
  9. Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе (бел.) . Белсат (12 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Руская мова ў інтэрнэце
Катэгорыя·Беларускія інтэрнэт-СМІ
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2001 годзе