wd wp Пошук:

Port Mone

Port Mone trio (чыт. [pɔ:t mɔnɛ]) — інструментальнае трыа з Мінска (Беларусь), якое выконвае мінімалістычную сучасную музыку з адгалоскамі самых розных традыцый і жанраў[8]. У склад калектыву ўваходзяць Аляксей Варсоба (акардэон), Сяргей Краўчанка (перкусія) і Аляксей Ванчук (бас-гітара)[9][10].

Назва і паходжанне

Назва «Port Mone» — своеасаблівая гульня слоў. «Порт» (у значэнні гавань, прыстань). «Манэ» — адсылка да пачынальніка імпрэсіянізму Клода Манэ. На слых жа назва ўспрымаецца як «партманэ» (у значэнні кашалёк).

Перад тым як сабрацца ў «Port Mone», яго ўдзельнікі гралі ў брыт-поп гурце «Папарис» («Paparis»), склад якога быў сфармаваны ў канцы 2005 года: Аляксей Варсоба (клавішныя), Сяргей Краўчанка (бонгі), Павел Кудрын (рытм-машына), Аляксандр Багдановіч (перкусія), Іван Барзенка (гітары)[11].

Творчасць

Крытыкі адзначаюць, што Port Mone уяўляе сабой з’яву, якое складана ўпісаць у рамкі якіх бы то ні была стылістычных формаў, паколькі музыка трыа — гэта сумесь сучаснай акадэмічнай, эксперыментальнай музыкі, джаза, фолка, нойза[12].

Музыка калектыву адрасавана тым, хто любіць і ўмее слухаць, напрыклад, Шапэна, Мундога або Пярта. Пры гэтым яна зразумелая шырокай аўдыторыі, а канцэрты трыа з поспехам праходзяць як у Беларусі, так і за мяжой[13]. Брытанская газета The Guardian адзначае, што музыка трыа «папулярная сярод меламанаў як на усходзе, так і на захадзе.»[14]

Самі музыкі ў інтэрв’ю кажуць, што слухачоў Port Mone trio адрознівае здольнасць успрымаць прыгажосць і боль навакольнага свету, сувязь з ім, разуменне таго, што кожны з нас — гэта частка цэлага, бесперапыннага, як паветра або вада, рэчыва жыцця.

Дэбютны альбом

У 2009 годзе на расійскім лэйбле «Геометрия» быў выдадзены дэбютны альбом Port Mone «Dip», які быў цёпла прыняты музычнымі крытыкамі, а таксама прыхільнікамі творчасці калектыву[15]. Дэбютная пласцінка атрымала шэраг беларускіх і міжнародных узнагарод[16].

Адмова ад працы ў студыі

У 2014 годзе пабачыла свет чарговая праца трыа — альбом «Thou». Дыск быў выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам «Hevhetia» (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах джазавай, неакласічнай і авангарднай музыкі[17]. Афіцыйная дата выхаду альбома — 8 верасня 2014.

Запіс альбома стаў полем для эксперыментаў з гукам. Музыкі гурта адмовіліся ад лабараторных умоў студыі і аддалі перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяванне было перавезена ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазіцый. Па словах саміх музыкаў, такая тэхніка запісу была прадыктаваная не столькі акустычнымі дамаганнямі, колькі ідэалогіяй самога матэрыялу, закліканага выказаць галоўную творчую місію Port Mone trio — зварот да нечага натуральнага, чыстага і першатворнага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі.

Альбом стаў самым паспяховым на дадзены момант запісам групы. Акрамя прэміі «Альбом года» па версіі партала Experty.by, праца была цёпла прынята айчыннымі і замежнымі музычнымі крытыкамі, рэцэнзіі на альбом апублікавалі многія музычныя выдання Еўропы і ЗША. Арцемій Троіцкі, у сваю чаргу, размясціў на YouTube відэаводгук пра музыку Port Mone trio,[18] прымеркаваны да прэзентацыі альбома ў Мінску.

У 2016 годзе гурт аб’явіў пра збор сродкаў на запіс новага канцэптуальнага альбома, які плануецца запісаць, выкарыстоўваючы выключна зялёную энергію.[19]

Міжнародныя праекты

Супрацоўніцтва з ДахаБраха

У 2011 годзе, шмат у чым дзякуючы намаганням украінскага агенцтва «Артполе», пачалося супрацоўніцтва Port Mone trio з украінскім гуртом ДахаБраха(укр.) бел.. Музыкі на некалькі тыдняў пасяліліся ва ўкраінскім сяле Хмелева, дзе склалі сумесную праграму. Працягам супрацоўніцтва сталі некалькі сумесных тураў і выступленні на шматлікіх фестывалях Еўропы, Беларусі, Украіны і Расіі[20]. У 2012 годзе музыкі запісалі на польскай Toya Studios сумесны альбом «The Khmeleva project», які быў выдадзены ў Польшчы і Украіне[21][22].

Музыка для нямога кіно

У 2013 годзе Port Mone trio па замове Нацыянальнага цэнтра Аляксандра Даўжэнка стварылі музычнае суправаджэнне да нямому фільма «Хлеб» (рэж. Мікалай Шпікоўскі, 1929). Акрамя выступаў з «жывым» музычным суправаджэннем фільма на фестывалях, дадзеная праца калектыва была выдадзена Нацыянальным цэнтрам Аляксандра Даўжэнка на DVD.

Музыка для тэатра

Упершыню музыка Port Mone trio была выкарыстана ў тэатральнай пастаноўцы «Пясочны замак» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (рэж. Аляксей Леляўскі). Музычнае афармленне было напісана музыкамі спецыяльна для спектакля і выконвалася «ўжывую», пры гэтым музыканты знаходзіліся на сцэне падчас выканання. Прэм’ера спектакля адбылася ў Мінску на сцэне Тэатра лялек у 2008 годзе, міжнародная прэм’ера — у Тэгеране (Іран) на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Мобарак».

У 2012 годзе Port Mone trio прыняў удзел у праекце брытанскага акцёра, рэжысёра і перформера Чэ Кельвіна «Nostalgia — 2012». Напісаная для мона-спектакля музыка таксама выконвалася «ўжывую».

У 2013 музыка Port Mone trio была выкарыстаная ў спектаклі «Бі-Лінгвы, ці кураня з сэрцам» (аўтар і рэжысёр Андрэй Саўчанка). У 2015 годзе паказ спектакля ў пазаконкурснай праграме фестывалю «Залатая маска» ў Маскве выклікаў шырокую дыскусію[23] ў тэатральным асяроддзі.

У канцы таго ж 2013 года адбылася прэм’ера харэаграфічнага спектакля «Секунда» (рэжысёр Вольга Скварцова), створанага сумесна з мінскай трупай SKVO’s Dance Company. Па ўжо склаўшайся традыцыі музыкі Port Mone trio прымалі непасрэдны ўдзел у спектаклі і знаходзіліся на сцэне падчас выканання музыкі да спектакля.

Міжнародныя кантракты

Port Mone trio паспяхова гастралюе і выдае свае альбомы ў краінах Еўропы. У пачатку 2014 года музыкі падпісалі кантракт са славацкім лэйблам «Hevhetia», якія спецыялізуюцца на джазавай і неакласічнай музыцы з дыстрыбуцыяй альбомаў па ўсім свеце.

Таксама ў канцы 2014 года быў падпісаны кантракт[24] з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko, якоя супрацоўнічае з Горанам Брэгавічам (Сербія), Manu Chao (Іспанія), Алінай Арловай (Літва), Саліфам Кейта (Малі) і многімі іншымі артыстамі з усяго свету[25].

Сумесная праца з Jacaszek

У 2016 годзе Port Mone trio прыступілі да працы над сумесным праектам з польскім электронным музыкам Michał Jacaszek. Канцэртная прэзентацыя электронна-акустычнага музычнага праекта «Мініяцюры» на тэксты беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча адбылася на фестывалі Трыалог у Крынках (Польшча) у жніўні 2016 года.

Дыскаграфія

Ацэнкі

«Адным са знакавых лічу аншлаг у КЗ „руск.: Верхний город“ на канцэрце Port Mone у маі 2015 года. Гэта прыклад таго, як пры правільным падыходзе нават нестандартная музыка можа збіраць сваю публіку ў Мінску. Увосень музыкі ўжо самастойна арганізавалі і правялі аналагічны і не менш паспяховы канцэрт», — Зміцер Безкаравайны, Experty.by[28].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Вагнер, Вера (2007-05-14). “Нестареющие «безбилетники»” (in ru). БелГазета (19 (589)). http://www.belgazeta.by/ru/2007_05_14/lichnyi_vkus/13999/. Retrieved on 2020-02-22.
  2. Ju JITTERS, HAIR PEACE SALON, «Split Before, Together Now» и «Gipsy»(руск.)  (недаступная спасылка). xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 18 лістапада 2018.
  3. beZ bileta рассекретили новый альбом(руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. 1 2 MoonliT Paparis & PortMone - 2 in 1(руск.) . «МЫ» (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2005. Праверана 13 лютага 2019.
  5. 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь “Дня безбилетника 2006”(руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  6. Накануне “Дня безбилетника 2006” группа beZ bileta стала больше(руск.) . БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  7. Конечно Паша - ну кто ж его не знает(руск.) . Hair Peace Salon (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.
  8. Свірын, Ілья; Бунцэвіч, Надзея (2015-06-06). “Зазірнулі ў “Port Mone”” (in be). Культура (23 (1201)). http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=11656&mode=print. Retrieved on 2020-02-13.
  9. Новицкий, Дмитрий; Шелкович, Антон Группа Port Mone: «Мы ни от кого не зависим — над нами кроме неба никого нет»(руск.) . Журнал «Большой» (19 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  10. Рогач, Александра Дельфины посреди пустыни(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (14 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2020. Праверана 23 ліпеня 2020.
  11. Самусик, Ольга (2005). “Папарис :: Волшебство, Которое Ничего Не Значит” (in ru). Музыкальная газета (10). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/10/mg51002.html. Retrieved on 2020-09-02.
  12. Рецензия на альбом «Dip» портала Terapija.net (Хорватия)
  13. Куреннов, Никита; Шелкович, Антон Port Mone в гостях у «Краiны». Видеомузыка артистов(руск.) . Журнал «Большой» (18 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  14. Karpov, Eugene. An insider’s cultural guide to Minsk: rocking in the ‘world’s cleanest city’(англ.) , The Guardian (18 жніўня 2015). Праверана 26 красавіка 2016.
  15. Замировская, Татьяна Музыка для аэропортов. Татьяна Замировская об альбоме Port Mone «Dip»(руск.) . Журнал «Большой» (16 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  16. Пепеляев, Валентин Ушли на процедуры(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  17. Пепеляев, Валентин В чем причина того, что альтернативная музыка сдает свои позиции?(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (3 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  18. Артемий Троицкий поддержал белорусскую группу Port Mone(нявызн.). Наша Ніва. Праверана 26 красавіка 2016.
  19. Афіцыйны сайт гурта Port Mone trio Архівавана 26 лютага 2017.
  20. Замировская, Татьяна Татьяна Замировская о последнем альбоме Daxaбраха & Port Mone «Хмелева Project»(руск.) . Журнал «Большой» (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  21. Будкін, Сяргей ДахаБраха&Port Mone – Хмелева Project, Наш Формат (UA), 2012(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  22. Замировская, Татьяна CD-обзор с Татьяной Замировской. Выпуск 22(руск.) . Журнал «Большой» (11 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  23. Скандал на «Золотой маске»: белорусам приписали Майдан(нявызн.). www.mk.ru. Праверана 25 красавіка 2016.
  24. Белорусы Port Mone подписали контракт с концертным агентством, ответственным за приезд в Беларусь Робби Уильямса и Cirque Du Soleil(нявызн.). Onliner.by. Праверана 26 красавіка 2016.(недаступная спасылка)
  25. Калеснікава, Маша Трыа Port Mone падпісала кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao(бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 8 студзеня 2020.
  26. CЛЭП (2007). “PORT MONE” (in be). Музыкальная газета (05). http://www.nestor.minsk.by/mg/bonus/2007/05/2901.html. Retrieved on 2020-09-15.
  27. Будкін, Сяргей Port Mone. Бясконцы рэпіт і мэдытацыя(бел.) . Будзьма беларусамі! (16 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 2 сакавіка 2020.
  28. Тарналицкий, Тарас В культурном остатке(руск.) . Белорусы и рынок (28 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  29. «Лепшыя альбомы 2009» по версии Experty.by
  30. «Лучшие альбомы 2009 года» по версии Terapija.net
  31. «Лучшие альбомы 2012» по версии Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Джазавыя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Трыа