The UNB (The Ultrabeer & The New Beerers[1]) — беларускі музычны гурт з Салігорска. Заснаваны ў 1983 годзе. Аўтар тэкстаў і вакаліст гурта — Зміцер Дольнік.
Асаблівасцю гурта з’яўляюцца іранічныя тэксты з дадаткам абсурда і сюррэалізма, а таксама выкарыстанне розных музычных стыляў. Гурт мае больш за 100 альбомаў, што з’яўляецца рэкордам для беларускай музычнай сцэны.[2]
Па выніках 2014 года адзіны кліп гурта на песню «Крот-Фронт» (з аднайменнага альбома) перамог у намінацыі «Кліп» на фестывалі «Даём рады».[3]