wd wp Пошук:

PANaNieba

PANaNieba (ПАНаНеба) — беларускі рэп-гурт.

Гісторыя

Гурт PANaNieba пачаў фарміравацца ў 2006 годзе ў горадзе Вілейка. Той жа восенню «PANaNieba» сталі першым беларускамоўным гуртом-удзельнікам найбуйнейшага на той момант хіп-хоп фестываля ў Беларусі — «Quick Style Cup».

У 2010 годзе БМАgroup выдае альбом PANaNieba «На балоце», які быў прызнаны найлепшым дэбютам году на цырымоніі Experty.by.[1]

Крыху больш чым праз год (30 снежня 2011) музыкі выдаюць новы альбом 71. Назва альбома абазначае две апошнія лічбы тэлефоннага кода Вілейкі, адкуль паходзяць удзельнікі гурта. У запісе ўдзельнічалі рэперы Zeman і Тарас, а таксама лідар Neuro Dubel Аляксандр Куллінковіч. Рэліз быў выдадзены лэйблам БМАgroup сумесна з кампаніяй Vigma.[2]

Па стане на 2017 год гурт не праводзіць ніякай актыўнай дзейнасці, SP Kava займаецца сольнай кар’ерай.[3]

Дыскаграфія

Альбомы

Іншае

Удзельнікі

Спасылкі

Зноскі

  1. Лучшие альбомы 2010 (+аудио) / Experty.by
  2. Рэперы з Pananieba выдалі альбом “71” / Experty.by
  3. Палёты ў сьне і наяве / tuzin.fm
  4. Вышел трибьют Neuro Dubel (+скачать) / Experty.by
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хіп-хоп-гурты Беларусі