wd wp Пошук:

Ляпіс Трубяцкі

«Ляпіс Трубяцкі»[1], або Ля́пис Трубецко́й — беларускі рок-гурт.

Гісторыя гурта

1990—1995

Гурт утварыўся ў лютым 1990 года. Даў свой першы канцэрт на фэсце «Тры колеры» ў Мінску. Лідарам ад самага пачатку стаў студэнт Інстытуту культуры Сяргей Міхалок. Іншымі ўдзельнікамі першага складу былі бас-гітарыст калектыву Дзмітрый Свірыдовіч, гітарыст Руслан Уладыка і ўдарнік Аляксей Любавін.

Удзельнікі гурта «Ляпіс Трубяцкой» збіраліся ў той час пераважна на канцэртах. Пераход групы ад «віртуальнага» існавання да «рэальнага» адбыўся пасля першага сур’ёзнага выступу групы на «Фэсце музычных меншасцей» у Доме настаўніка ў Мінску.

Яўген Калмыкаў (будучы дырэктар калектыву) стаў першым чалавекам, які прапанаваў музыкантам ганарар за сольнае выступленне (таксама першае) у 1994 на піўным шоу у кавярні «Время» («Час») у ДК Мінскага трактарнага завода. Прыкладна ў гэты час адбыўся і першы тур гурта па Беларусі (на аўтобусе) у межах «Next Stop New Life», у якім гледачам прадстаўлялася сумесная з тэатрам «Бамбукі» (кіраўнік — Сяргей Міхалок) рок-опера «Заваёва космасу».

Затым у 1994 «Ляпіс Трубяцкой» ўлетку прыняў удзел у фэсце «КГ. Сердитый праздник», які праходзіў у мінскім Палацы спорту з удзелам расіян: «Чайф», «Два самолёта», «Чуфелла марзуфелла» і іншых. Крыху пазней музыкі апынуліся на прыдуманым мастаком Васілём Пачыцкім фэсце «Неизвестное кино Гагарина» («Невядомае кіно Гагарына»), дзе таксама выступалі «Зартипо» і «Хламкин едет в Израил». Поспех канцэрту навёў на думку аб выпуску касеты. У выніку быў зроблены запіс выступу ў «Альтэрнатыўным тэатры» падчас «Рок-абанемента», які выйшаў у Беларусі ў 1995 годзе пад назвай «Любови капец» (не блытаць са зборнікам 1998).

Першы тыраж касеты склаў каля 100 штук, з якіх прададзена было толькі дваццаць (пазней, на хвалі поспеху «Ранетого сердца», яна была перавыдадзена). Але кожны ўсё яшчэ займаўся сваімі справамі: Яўген Калмыкаў працаваў у аб’яднанні «Клубный стиль», Сяргей Міхалок курыраваў клуб «Аддис-Абеба» і кіраваў тэатрам «Бамбукі» (усе акцёры — мужчыны, па аналогіі з японскім тэатрам «кабукі»). Склад быў той самы, хіба што бас-гітарысты часта змяняліся (Алег «Паганіні» Усціновіч, Алег Ладо).

1996—1997

Усё рэзка змянілася ў 1996 пасля канцэрту ў «Палацы шахмат і шашак». Менавіта там іх заўважыў кіраўнік «Комплексбанка» Яўген Краўцоў. Ён прапанаваў зрабіць запіс на сваёй студыі «Mezzo Forte». Прыкладна ў гэты час групу ўзмацнілі Ягор Дрындзін (труба), Віталь Драздоў (скрыпка, вакал), Павел Кузюковіч (вальторна) і Аляксандр Ролаў (гітара, сышоў праз паўгода). Вынікам стаў альбом «Ранетое сердце», афіцыйна прадстаўлены 21 чэрвеня 1996 года на «Свяце музыкі» ў мінскім парку Горкага. Продажы «Ранетого сердца» білі ўсе беларускія рэкорды. Па розных ацэнках (касеты выдавалі ўсе хто хацеў, і дакладнай лічбы ніхто не ведае) тыраж склаў ад 20 да 30 тысяч асобнікаў.

Апафеозам узлёту стала трэцяя цырымонія ўручэння беларускіх музычных узнагарод «Рок-каранацыя-96». «Ляпісу Трубяцкому» дасталіся тры ўзнагароды з чатырох магчымых. «Лепшы аўтар тэкстаў года» (узнагарода падзеленая з Касяй Камоцкай з гурта «Новае Неба»), «Альбом года» і «Лепшы гурт года» (так званая «Вялікая карона», што азначала, што «Ляпіс Трубяцкой» зараз — «рок-кароль»). У тым жа 1996 годзе, Васіль Шугалей адвёз касету гурта ў Маскву, дзе да яе выявілі пэўную зацікаўленасць у «Тон студии Союз» (філіял «Союз»‘у, які займаецца падрыхтоўкай праектаў да продажу іншым фірмам). Аднак за наступны год быў выдадзены толькі канцэртны запіс з прэзентацыі праграмы «Смяротнае вяселле».

1998

У лютым 1998 у Маскве выходзіць запісаны яшчэ ў 1997 «Ты кинула» з паловай старых і паловай новых песень. Падчас яго запісу з калектыву сыходзяць Алег Ладо і Віталь Драздоў. Першага спачатку ў якасці сесійнага музыканта замяняе Валерый Башкоў, але трохі пазней вяртаецца бас-гітарыст першага складу Дзмітрый Свірыдовіч. На месца Драздова прыходзіць другі вакаліст Павел Булатнікаў (былы ўдзельнік менскага дуэту «Ліцэй»). У канцы года беларускім рэжысёрскім тандэмам «Bolek & Lolek» (М. Тымінько і А. Церахаў) здымаецца першы ў гісторыі гурта відэакліп — «Ау». Ён быў зроблены аматарскім чынам: з размаляваных на камп’ютары ўручную фотаздымкаў музыкантаў гурта.

Альбом «Ты кинула» прыносіць групе неверагодны поспех у Расіі і краінах СНД. У вясну «Ляпіс Трубяцкой» здзяйсняе першыя за паўтары гады гастролі па Беларусі.

У канцы 1998 года выйшаў альбом рэміксаў песень гурта «Ляпис-Дэнс», да стварэння якога самі музыкі не мелі ніякага дачынення, а ў жніўні па ініцыятыве Яўгена Краўцова быў выпушчаны зборнік «архіўных» запісаў гурта «Любови капец». Хітом робіцца запісаная ў 1996 для «Ранетого сердца» версія песні Алега Квашы «Зялёнавокае таксі», якая, у той жа час, ператвараецца ў падставу для скандалу, узнятага аўтарам песні напачатку 1999.

1999—2000

Увосень 1998 года пачынаецца падрыхтоўка матэрыялу для новага альбому. Альбом «Красота» выходзіць 12 мая 1999[2], і музыкі зноў пачынаюць актыўную гастрольную дзейнасць, значнае месца ў якой займае ўдзел у непалітычнай частцы туру «Так!» у верасні-кастрычніку. Увосень пачынаецца падрыхтоўка новага матэрыялу. Першая песня «Вінаградная лаза» запісваецца ў Мінску на студыі «Mezzo Forte» ў верасні і зводзіцца ў Францыі англійскім прадзюсарам Віктарам Пендлберы.

Напачатку 2000 года студыя «Союз» перавыдала прыналежны ёй альбом «Красота» пад назвай «Всем девчонкам нравится…». У перавыданне ўвайшлі тры новыя песні — «Любовь повернулась ко мне задом» («Каханне павярнулася да мяне задам»), «Крошка моя» («Лялечка мая»; кавер-версія хіту «Руки вверх!») і «Виноградная лоза» («Вінаградная лаза»). У гэты ж час выходзіць музычны фільм пра гурт «Усім дзяўчынкам падабаецца…». На гэтым супрацоўніцтва з «Союзам» на той момант скончылася.

У студзені 2000 у Мінску на студыі Беларускага тэлебачання запісваецца новы альбом назвай «Тяжкий». Падчас запісу дыску ў якасці запрошанага музыкі з’яўляецца Іван Галушка (трамбон), які праз некалькі месяцаў уліваецца ў склад гурта ў якасці трэцяга ўдзельніка духавое секцыі (Я. Дрындзін — труба, П. Кузюковіч — трамбон). «Ляпісы» падпісваюць кантракт з расійскай рэкард-кампаніяй «Real Records», якая 15 мая таго ж года выпускае іх новы альбом. Дыск выклікаў неадназначную рэакцыю. Праграмныя дырэктары маскоўскіх радыёстанцый вельмі неахвотна бралі ў свой эфір песні з «Тяжкага», MTV і ОРТ адмаўляліся круціць кліпы «Спорт мінуў», «Дружбак» і «Па алеях» (зняты з удзелам комік-трупы «Маскі-шоу»). Затое Арцемій Троіцкі назваў «Тяжкий» «лепшым, што было выдадзена ў Расіі ў 2000 годзе».

2001—2002

Першым сінглам з наступнага альбому стала песня «Галубы». Ролік, рэжысёрам якога стаў Ігар Пашкевіч (ён жа экранізаваў у 1999 «Яблыні»), здымаўся ў пачатку студзеня ў Мінску на Мінскім веласіпедным заводзе. Кліп быў узяты ў эксклюзіў MTV і ў сакавіку 2001 стаў самым ратуемым на гэтым канале відэаролікам.

У сакавіку таго ж года музыкі гурта «Ляпіс Трубяцкой» сталі ініцыятарамі стварэння творчага аб’яднання «Дзеці Сонца». Мэта аб’яднання — прапагандаваць пазітыўную вясёлую музыку, незалежна ад таго, хто яе выконвае — прызнаныя зоркі ці таленавітыя пачаткоўцы. У мэтах прасоўвання гэтай ідэі быў створаны аднайменны рэкорд-лэйбл «Дзеці Сонца», стылявыя прыярытэты якога — ска, рэгі, рага, «цыганшчына» і іншая «сонечная музыка». Да канца года выйшла два дыска[2]. У творчае аб’яднанне «Дзеці сонца» увайшлі: «Ляпіс Трубяцкой», «Zdob și Zdub», «ТТ-34», «Крамбамбуля», «Мантана», «Саша i Сирожа», «Піва ўдваіх».

Улетку 2001 быў зняты кліп на песню «Сочы», якая, як і «Галубы», мела вялікі поспех. У верасні выйшаў альбом «Юность» — самая паспяховы дыск ад часоў «Красоты».

Паміж тым напачатку 2001 года на змену Дзмітрыю Свірыдовічу прыйшоў Аляксей Зайцаў (бас-гітара), а праз год групу пакінуў яшчэ адзін удзельнік першага складу — Аляксей Любавін (ударныя). Месца за барабанамі заняў Аляксандр Старажук.

2003—2005

Першыя чарнавыя запісы для новага альбому зрабілі ў восені 2002, пасля чаго ў студзені 2003 з’ездзілі ў Кіеў да Яўгена Ступкі. Дзве песні з шасці запісаных увайшлі ў эксперыментальны самотнік «Чырвоны кальсоны» (май 2003), куды таксама ўвайшла вялікая колькасць рэміксаў ад сяброў гурта.

Падчас запісу Аляксея Зайцава на бас-гітары замяняе Уладзімір Эгліціс з гурта Карла Хламкіна. Прыкладна ў той самы час калектыў пакідае Ягор Дрындзін. Трубачом робіцца валтарніст Павел Кузюковіч[3].

Вынікам амаль гадавое працы стаў альбом «Золотые яйцы» (красавік 2004), гучанне якога было прыкметна больш «незалежным», з досыць моцным уплывам ска і рэггі. Да часу яго выпуску было знята два відэакліпы. Першы, на песню «Раінька», стаў самай няўдалай працай Ігара Пашкевіча. Другі, выкананы ў тэхніцы пластылінавае анімацыі знялі браты Сідарукі.

Да выхаду альбому Сяргей Міхалок мяняе свае вонкавае аблічча. У жніўні 2004 з’явілася відэа на песню «Почтальоны», знятае амерыканскім рэжысёрам Кевінам Джэксанам. Самае дарагое і, мусіць, самае няўдалае відэа гурта.

2006—2007

У 20042006 гадах «Ляпіс Трубяцкой» актыўна займаўся саўндтрэкамі. Каманда запісала музыку да серыяла «Мужчыны не плачуць» і фільму «Апошні забой» (абодва знятыя расійскім рэжысёрам Сяргеем Бабровым). Вынікам стаў зборны альбом «Мужчины не плачут. Музыка для кино», большасць песень якога былі запісаны ў фармаце напаўакустычнага бэнду з акардэонам. Ён выйшаў у сакавіку 2006.

Разам з тым яшчэ ўлетку 2005 калектыў пачаў працу над сваім чарговым дыскам. Першыя новыя песні («Андрюша», «Харэ») былі прадстаўлены слухачам яшчэ да студыйнага запісу на фэстах «Нашэсце» ў Казахстане і Расіі.

У першай палове 2006 у гурт вярнуўся адзін з заснавальнікаў калектыву — бас-гітарыст Дзмітрый Свірыдовіч (праўда, яму ізноў прыйшлося сысці ў канцы 2006, і тады яго замяніў Дзяніс Стурчанка). Трыумфальным можна назваць выступ «Ляпісаў» на «Таўрыйскіх гульнях» у маі 2006, дзе група выканала амаль усе свае хіты, а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.

На працягу 2006 гурт шукаў саўндпрадзюсара для запісу новага матэрыялу, каб нарэшце ў поўнай меры рэалізаваць свае ска-панкавыя мары. Новым саўндпрадзюсарам стаў Віталь Цялезін («Океан Ельзи», «Братья Гримм» і іншыя). Альбом быў запісаны ў Кіеве з восені 2006 па вясну 2007. Першым паўнавартасным сінглам з яго стала песня «Харэ», з трэш-кліпам ад рэжысёра і акцёра Уладзіміра Япіфанцава, які быў запушчаны ў пачатку 2007. Але галоўнай ударнай сілай альбому стала песня «Капітал» з апакаліптычным відэакліпам Аляксея Церахава (суаўтар кліпаў «Ау» і «Розочка»), прэм’ера якога адбылася ў Інтэрнэце. За першы месяц ролік прагледзелі каля 100 тысяч чалавек. Альбом «Капитал» выйшаў у канцы красавіка 2007 і стаў новым вітком у творчасці калектывур[4]. Яго расійская прэзентацыя адбылася 1 мая ў Маскве, украінская — 17 мая ў Кіеве, а беларусы змаглі ўбачыць новую праграму 2 чэрвеня ў Бабруйску.

2008—2009

На цырымоніі ўручэння прэмій «Гукавая дарожка — 2008» у Маскве калектыў перамог адразу ў дзвюх намінацыях: «Рок» і «Гурт года».

«Ляпісы» ўпершыню патрапілі ў лік сушукальнікаў прэміі «Гукавая дарожка» (яна ж — «ZD Awards»), прычым адразу ў трох катэгорыях: «Рок», «Гурт года» і «Альбом года». Канкурэнтамі «Ляпісаў» былі: Земфіра, «Мумій Троль», «Акварыум», «Бі-2», «Горад 312», «Бумбокс», «Noize MC», «Quest Pistols» і нават Дзіма Білан (у намінацыі «Альбом года»). «Ляпісы» атрымалі дзве статуэткі, як лепшы гурт і лепшы рок-праект года.

7 сакавіка 2009 года ў маскоўскім спарткомплексе «Алімпійскі» мінула другая цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Чартавы тузін. Топ 13» («Чартова дюжина. Топ 13»). Гэтая прэмія лічыцца галоўнай узнагародай у вобласці рускай рок-музыкі. Беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» другі раз запар патрапіў у лік пераможцаў «Чартавага тузіну». Год назад «Ляпісы» атрымалі прэмію за кліп «Капітал», зняты рэжысёрам Аляксеем Церахавым. У 2009 годзе яны зноў патрапілі ў намінацыю «Відэакліп» — і зноў з ролікам Церахава «Огоньки».

У пачатку сакавіка 2009 года пачаўся маштабны тур па Беларусі. Цэнтральны канцэрт беларускага туру адбыўся 9 сакавіка ў Палацы спорту ў Мінску ў прысутнасці каля 9000 гледачоў. Акрамя гэтага чакаюцца выступы ў Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску.

14 сакавіка 2009 года ў Маладзечне прайшла 13-я цырымонія ўзнагароджання лепшых беларускіх музыкантаў «Рок-каранацыя». Крыштальныя кароны ўручаныя ў дзевяці намінацыях. Тры з іх дасталіся гурту «Ляпіс Трубяцкой»: «Песня года» («Зорачкі»), «Альбом года» («Manifest») і вялікая рок-карона — «Гурт года».

У жніўні 2009 года гурт прыняў удзел у фестывалі «Be Free», арганізаваным Еўрарадыё ў Чарнігаве (Украіна), пад бела-чырвона-белым сцягам выступіў разам з Воплі Відоплясова, Hair Peace Salon і многімі іншымі беларускімі і ўкраінскімі рок-музыкамі.[5][6][7][8][9]

2022

Гурт аднавіў канцэртную дзейнасць у 2022 годзе на фоне ўварвання Расіі ва Украіну. Было абвешчана аб дабрачынным еўрапейскім туры ў падтрымку Украіны.[10]

Склад

Дыскаграфія

ГодАрыгінальная назваПа-беларуску
1995Любови капец! — Live '95Каханню капец! — Live '95
1996Ранетое сердцеПараненае сэрца
1997Смяротнае вяселлеСмяротнае вяселле
1998Ты кинулаТы кінула
1998Любови капец: архивные записи 1992—1995Каханню капец: архіўныя запісы 1992—1995
1999КрасотаПрыгажосць
1999ЛяписденсЛяпісдэнс
2000Всем девчонкам нравитсяУсім дзяўчатам падабаецца
2000ТяжкийЦяжкі
2001ЮностьЮнацтва
2001Ляписденс-2Ляпісдэнс-2
2003Чырвоны кальсоны (макси-сингл)Чырвоныя споднікі
2004Золотые яйцыЗалатыя яйкі
2004АргентинаАргенціна
2006Мужчины не плачут. Музыка для киноМужчыны не плачуць. Музыка для кіно
2007КапиталКапітал
2008ManifestМаніфест
2009КультпросветКультпрасвет
2011Весёлые картинкиВясёлыя малюнкі
2012РабкорРабкор
2014МатрёшкаМатрошка

Відэаграфія

Зноскі

  1. Ляпіс — Трубяцкой ці Трубяцкі? (каментар мовазнаўцы) — tuzin.fm, 19.11.2013
  2. 1 2СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА” (in ru). Музыкальная газета (18). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html. Retrieved on 2020-09-15.
  3. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). “Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года” (in ru). Музыкальная газета (4). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/04/mg40401.html. Retrieved on 2020-09-11.
  4. Будкін, Сяргей Сяргей Міхалок: “Прысьпеў час казаць па-іншаму” (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  5. БелаПАН. Наибольшее количество зрителей на фестивале Be Free в Чернигове собрала группа “Ляпис Трубецкой”(руск.)  (недаступная спасылка). БелаПАН (24 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 лістапада 2018.
  6. Беларусский фестиваль Be Free в Чернигове (нявызн.). ВК.
  7. «Воплі Відоплясова» выступали под бело-красно-белым флагом (Фото) (нявызн.) (недаступная спасылка). Хартыя'97. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 лістапада 2018.
  8. «Воплі(руск.)  (недаступная спасылка). library.by. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
  9. Яр, Маша Вопли Видоплясова на Be Free учили белорусский язык (Фоторепортаж) (нявызн.) (23 жніўня 2009).
  10. «Ляпис Трубецкой» даст благотворительные концерты в Вильнюсе, Риге и Таллинне(руск.)  (31 сакавіка 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Ляпіс Трубяцкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Панк-рокавыя гурты Беларусі
Катэгорыя·«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace