wd wp Пошук:

Белорусская деловая газета

«Белорусская деловая газета» (бел.: «Беларуская дзелавая газета»; «руск.: БДГ. Деловая газета») — беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1992 годзе. Нязменным рэдактарам быў Пётр Марцаў. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» з’яўлялася выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Марат», газета пазіцыянавала сябе як «штодзённае незалежнае выданне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі»; аб’ектыўна была адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасці БДГ неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск па розных прычынах, аднак кожны раз выпуск выдання аднаўляўся.

У 2003 годзе на засаду рэдактара заступіла Святлана Калінкіна[1]. У газеце сталі публікавацца рэпартажы і артыкулы, якія крытыкуюць урад Лукашэнкі, у тым ліку серыя матэрыялаў пра суд над экс-дырэктарам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Віктарам Казекам, карупцыйны працэс над былым дырэктарам Мінскага трактарнага завода Міхаілам Лявонавым і апытанне чытачоў, ці павінен народ дазваляць Лукашэнка выкарыстоўваць прэзідэнцкі самалёт для асабістага карыстання[2]. Артыкулы рэпарцёра Ірыны Халіп аб карупцыі ў асяроддзі афіцыйных уладаў прывялі да кароткачасовага прыпынення друку газеты за «абразу гонару і годнасці прэзідэнта»[3].

3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» да «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя «Салідарнасці» падтрымала «БДГ», якую забараняў рэжым Лукашэнкі[прыбраць шаблон][4].

Неўзабаве газета была падвергнутая і афіцыйнай кампаніі пераследу: «палітычна матываваныя падатковыя праверкі, пагрозы забойства і затрыманні»[5]. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачало запалохваць друкарні, якія б пагадзілася друкаваць газету, што вымусіла «БДГ» пераехаць друкавацца ў расійскі Смаленск[1].

У 2004 годзе Камітэт абароны журналістаў узнагародзіў Калінкіну Міжнароднай прэміяй за свабоду прэсы(англ.) бел., здзейсніў «прызнанне мужнай журналістыкі»[6] за яе працу з «БДГ»[1]. Камітэт высока ацаніў яе «крытычнае асвятленне розных злоўжыванняў з боку ўрада» пад пагрозаю «юрыдычнага і бюракратычнага пераследу з боку беларускіх уладаў на працягу шэрагу гадоў»[7].

Газета спыніла выхад у сувязі з забаронай друкавацца ў беларускіх друкарнях і распаўсюджваннем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на той час штотыднёвы тыраж складаў 65-70 тысяч асобнікаў.

Сёння існуе інтэрнэт-версія выдання «БДГ Деловая газета».

Зноскі

  1. 1 2 3 2004 IPFA Svetlana Kalinkina (нявызн.). Камітэт абароны журналістаў (2004). Праверана 1 лютага 2012.
  2. CPJ calls on government to allow newspaper to resume publication (нявызн.). Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова(укр.) бел. (2 чэрвеня 2003). Праверана 1 лютага 2012.
  3. Iryna Khalip, Belarus (нявызн.) (недаступная спасылка). International Women’s Media Foundation (2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 1 February 2012.
  4. Сьвірко, Юры. “БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (3 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
  5. Heroes of Press Freedom (нявызн.), Washington Post (23 лістапада 2004). Праверана 1 лютага 2012.
  6. CPJ International Press Freedom Awards 2011 (нявызн.). Камітэт абароны журналістаў (2011). Праверана 17 студзеня 2012.
  7. CPJ to Present Annual Press Freedom Awards (нявызн.). Камітэт абароны журналістаў (2004). Праверана 1 February 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1992 годзе