wd wp Пошук:

Сяргей Будкін

Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982, Мінск) — беларускі журналіст, прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў», аўтар перадачы «Belsat Music Live»[3]. З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці.[4][5]

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску[6]. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе – факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу»)[7]. У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ[7]. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Германіі[3].

Прафесійная дзейнасць

У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by» (2008—2016 годы), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва», рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Музыкальная газета», «Мастацтва», «Студэнцкая думка», аўтар і вядучы праграм на «NetRadio», «Радыё Свабода», радыё «Мінск» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам, 2005), «Радыё Рацыя» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень» і «Басовішча»[7]. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя» з удзелам «N.R.M.» (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged» (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя» (2005—2007). Мэнэджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін» (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2012)[8][3]. Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка» (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), «Тузін. Немаўля» (2012—2013)[3][9].

Ацэнкі

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[10].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку»[11].

Узнагароды і намінацыі

Гл. таксама: Тузін_Гітоў § Узнагароды_і_намінацыі

Зноскі

  1. 1 2 https://budzma.by/persons/syarhej-budkin.html
  2. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  3. 1 2 3 4 Сяргей Будкін(бел.) . Будзьма беларусамі! (2020). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  4. Сяргей Будкін зьехаў у Вільню і ўзначаліў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці(нявызн.), Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 11 верасня 2021.
  5. Максімюк, Ян. Сяргей Будкін: Мы прапануем новую культурную палітыку для новай Беларусі(нявызн.), Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 чэрвеня 2021). Праверана 11 верасня 2021.
  6. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 322
  7. 1 2 3 Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 44
  8. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 45
  9. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў(бел.) . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  10. Самусик, Ольга «Тузін гітоў» :: Первый сборник – первая ласточка?(руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  11. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай»(бел.) . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  12. Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!(бел.)  (недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (26 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  13. Пераможцы AD.NAK!-2015(бел.) . Будзьма беларусамі! (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  14. ADAMI Media Prize announces Its six winners!(англ.) . Adami Media Prize for Cultural Diversity in Eastern Europe. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2019. Праверана 25 верасня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага Калегіюма
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных