wd wp Пошук:

СБ. Беларусь сегодня

Не блытаць з беларускамоўным выданнем «Савецкая Беларусь» — газетай, заснаваная ў 1920 годзе ў Смаленску, выходзіла да 1933 года.

«СБ. Беларусь сегодня» (бел.: СБ. Беларусь сёння, раней — «Советская Белоруссия») — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца са жніўня 1927 г. Выходзіць тыражом больш за 150 тысяч асобнікаў пяць разоў на тыдзень. Да 1937 г. называлася «Рабочий».

У гады Вялікай Айчыннай вайны выпускалася ў прыфрантавой паласе, пазней — на беларускай мове — у Маскве, са снежня 1943 г. ў Гомелі, са жніўня 1944 г. — у Мінску. Цяпер выходзіць на рускай мове пад назвай «Беларусь Сегодня».

Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1964).

Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Галоўны рэдактар — Дзмітрый Жук.

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1992-3058

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Прапаганда ў Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1927 годзе
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Газеты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Советская Белоруссия
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Газеты паводле алфавіта
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1927 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Газеты на рускай мове