wd wp Пошук:

СТБ

Артыкул пра беларускі тэлеканал. Пра украінскі тэлеканал гл. СТБ (украінскі тэлеканал).

СТБ (Сталічнае тэлебачанне) — беларускі тэлеканал.

Гісторыя

19 кастрычніка 2000 г. ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне» было афіцыйна зарэгістравана. 1 студзеня 2001 г. тэлеканал пачаў сваё вяшчанне на частаце тэлеканала Восьмы канал з выпуску сталічных навін. На той момант гэта была адзіная праграма ўласнай вытворчасці. У астатні час трансляваўся канал РЕН-ТВ (перакрывалася рэклама і выпускі навін), а таксама праграмы, якія раней выходзілі на Восьмым канале. Далей тэлеканал пачаў паступова развівацца і ператварыўся ў канал са шматлікімі праектамі розных жанраў.

Таксама тэлеканал паказвае праграмы свайго партнёра — РЕН ТВ. Але большасць праграм (каля 85%[крыніца?]) — уласнай вытворчасцi.

Раней якасць тэлеканала было 544р, але 30 верасня 2017 г. СТБ стаў трансліравацца ў фармаце высокай якасці HD[1], такім чынам, стаўшы першым дзяржаўным каналам у высокай якасці. Канал можа паглядзець і анлайн Архівавана 6 снежня 2016..

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні

Служба навін «СТБ» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку навіновага эфірнага часу «СТБ» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у т.л. Аляксандра Лукашэнкі.

3 верасня 2020 года на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзведзь, прадстаўлены як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, са слязьмі на вачах расказваў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі»[2]. Аказалася, што 99-гадовы герой сюжэту сам у баявых дзеяннях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Каўказе ў НКУС, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе[3].

Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісці(укр.) бел..[4]

Узнагароды

Лагатып

Тэлеканал змяніў ужо 2 лагатыпа. З 4 верасня 2006 года лагатып не змяняўся, але з 1 лістапада 2018 года ён змяніўся. 14 гадоў лагатып СТБ не змяняўся[5].

Праграмы ўласнай вытворчасці

Праекты

Вядучыя

Зноскі

  1. «Столичное телевидение» переходит на вещание в формате HD Архівавана 20 лістапада 2018.
  2. «Вы же своих отцов, дедов критикуете сейчас». Что думает ветеран ВОВ о ситуации в Беларуси(руск.)  (недаступная спасылка). СТБ (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  3. Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі» (нявызн.). Наша Ніва (27 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.(недаступная спасылка)
  4. Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV(англ.) . Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  5. Больше красного: телеканал СТВ поменял логотип
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Тэлеканалы Беларусі
Катэгорыя·Прапаганда ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове