wd wp Пошук:

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

пра беларускамоўнае падраздзяленне гл. Беларуская служба Радыё «Свабода». Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, фінансаваная Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[2].

Гісторыя

Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.

Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[3]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[4]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай ўправы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[5].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[6].

Геаграфія вяшчання

Вяшчанне спынена

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Зноскі

  1. https://pressroom.rferl.org/rferl-language-services
  2. Алесь Дашчынскі. Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў// Радыё «Свабода». 21 мая 2009
  3. Свабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009
  4. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959// Радыё «Свабода». 6 ліпеня 2009
  5. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
  6. Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»(недаступная спасылка)// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Міжнародныя радыёстанцыі
Радыёстанцыі паводле алфавіта
З’явіліся ў 1953 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Культура Прагі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі