wd wp Пошук:

CherryVata

CherryVata — беларускі музычны гурт. Выконвае меладычную музыку з выкарыстаннем як жывых інструментаў, так і камп’ютарнага гучання. Гурт працуе пераважна ў рамках такіх жанраў, як acid-jazz, trip-hop і іншых.

Гурт параўноўваюць з «Morcheeba», «Massive Attack», «Groove Armada» і «Sneaker Pimps».[1]

Гісторыя

«CherryVata» з’явіліся ў 2003 годзе з дуэта «Diamos Roll & Heinz Troy» (Дзмітрый Літвіновіч і Аляксей Доўнар).[2] Гурт выступае як на невялікіх канцэртах, так і на міжнародных, у тым ліку і джазавых, фестывалях. З 2010 па 2015 год «CherryVata» не выступалі жывым складам, аднавіўшы дзейнасць з прыходам новай вакалісткі.[3][4] Гурт адзначыўся на фестывалях «Ещё лето — 2006, 2007» (Брэст), «Кубак Лева — 2007» (Львоў), «Jazz Koktebel(фр.) бел. — 2008, 2009, 2010», «Можно!» 2009 (Мінск, Масква), «Be2gether» 2010 (разам з Русяй) (Літва)[5], «Moscow music week» 2015 (Масква) і іншых.[2]

Сайтам Experty.by альбом «ViaVanilla» быў прызнаны лепшым альбомам 2009 года ў намінацыі «Прыз народных экспертаў».[6]

«CherryVata» запісалі музычнае суправаджэнне для спектакля «Женитьба Бальзаминова» ў пастаноўцы Магілёўскага драматычнага тэатра. Два трэкі гурта ўвайшлі ў саўндтрэк да фільма «Жестокость» з Рэнатай Літвінавай, таксама гурт запісаў саўндтрэк для серыяла «Тихий Дон» і для фільма «Бобруйск-Дакар».

У канцы 2015 года разам з гуртом «Vuraj» «CherryVata» запісалі калядную песню на палескім дыялекце беларускай мовы «Шчодры вэчор».[7]

Склад

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Группа CherryVata дарит 45 минут музыки (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2009.
  2. 1 2 О нас (нявызн.) (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт гурта CherryVata. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2019.
  3. Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. Шведский Baby-boom или на первый/второй сорт рас-счи-тась!(руск.) . LiveSound.by (9 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
  4. 1 2 CherryVata адраджае жывы склад з новай вакалісткай (нявызн.). Tuzin.fm.
  5. Кузьміч, Воля. У чацьверты раз на Be2gether (бел.) . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  6. Лепшыя альбомы 2009 (нявызн.). Experty.by.
  7. Vuraj&CherryVata. Магія несумяшчальнасьці (нявызн.). tuzin.fm.
  8. CherryVata выпустили первый за 7 лет диск (нявызн.). Experty.by.
  9. CherryVata — Daybreak (нявызн.). 34mag.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·2003 год у музыцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Джазавыя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электронныя музычныя калектывы Беларусі