wd wp Пошук:

TUT.BY

TUT.BY — папулярнае беларускае анлайн-медыя, якое змяшчала спецыялізаваныя раздзелы і сэрвісы: ад прагноза надвор’я і афішы мерапрыемстваў да курса валют. Па дадзеных на 2019 год рэсурс ахопліваў 62,58 % Архівавана 15 жніўня 2020. усіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі.

З 8 ліпеня 2021 года часова працуе ў выглядзе новай медыяплатформы — Zerkalo.io, якая з’яўляецца копіяй парталу[3].

Гісторыя

Распрацоўка партала пачалася ў ліпені 2000 года, а ўжо 5 кастрычніка 2000 года ён адкрыўся для наведвальнікаў. Рэсурс уключаў навіны, бясплатную электронную пошту Архівавана 17 чэрвеня 2019., прагноз надвор’я Архівавана 19 чэрвеня 2019., курсы валют Архівавана 3 ліпеня 2019. і кошты на паліва. Назву TUT.BY прыдумаў паэт Мікола Раманоўскі, унук Кузьмы Чорнага.

У канцы 2000 года з’явіліся форумы і пачаўся продаж інтэрнэт-рэкламы. У чэрвені 2004 года адчыняецца сэрвіс «Афіша TUT.BY Архівавана 18 чэрвеня 2019.». У 2005 годзе з’явіўся раздзел «Фінансы TUT.BY Архівавана 20 чэрвеня 2019.».

У 2008 годзе з’явілася ўласная сацыяльная сетка «Я тут!». У 2015 годзе яна спыніла працу па тэхнічных прычынах.

У 2010 годзе на сайце з’яўляецца тэматычны раздзел «Спорт TUT.BY Архівавана 30 ліпеня 2019.». І пачынае працаваць Галерэя TUT.BY Архівавана 25 сакавіка 2019., дзе праводзяцца выставы, творчыя сустрэчы і лекцыі. У сакавіку 2012 года — адчыняецца раздзел для жанчын «Лэдзі TUT.BY Архівавана 19 чэрвеня 2019.».

У жніўні 2016 года TUT.BY запусціў англамоўны праект пра Беларусь на сусветную аўдыторыю — BelarusFeed Архівавана 2 чэрвеня 2019..

У сакавіку 2018 года TUT.BY абагнаў па колькасці беларускай аўдыторыі такія буйныя пляцоўкі, як Яндэкс, Mail.ru(руск.) бел. і YouTube.

У студзені 2019 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала TUT.BY у якасці сеткавага выдання.

У лютым 2019 года TUT.BY атрымаў «Сярэбраную кнопку» ад платформы YouTube (узнагароду ў сувязі з тым, што відэаканал партала перасягнуў мяжу ў 100 тысяч падпісчыкаў).

У маі 2019 года быў зафіксаваны абсалютны рэкорд у гісторыі партала: навіны ўсіх паддаменаў TUT.BY сабралі 178 млн праглядаў Архівавана 15 жніўня 2020. (вэб + apps, па дадзеных «Яндэкс. Метрыка»).

Рэпрэсіі (2020—2021)

Асноўны артыкул: Справа TUT.BY 25 верасня 2020 года стала вядома, што па пазове Міністэрства інфармацыі партал хочуць пазбавіць рэгістрацыі ў якасці СМІ[4][5]. Пасяджэнне суда па іску прызначана на 8 кастрычніка 2020 года[4][5]. 1 кастрычніка 2020 года ў падтрымку сваёй іскавой заявы і за асвятленне парталам пратэстаў у Беларусі (2020) Міністэрствам інфармацыі была прыпынена рэгістрацыя TUT.BY у якасці СМІ на тры месяцы[6]. Сам рэсурс заявіў, што пакуль мае намер працягнуць працу[6]. Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» раскрытыкавала такую палітыку ў адносінах да медыя[7].

У кастрычніку 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі шэрагу незалежных СМІ выступілі з сумеснай заявай з нагоды ціску на партал TUT.BY і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[8][9]. У сумеснай заяве ЗША і яшчэ больш за пяцідзесяці краін і ЕС аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ад 26 кастрычніка 2020 года было сказана, што «нядаўнія захады адносна Tut.by, найбуйнейшага беларускага незалежнага СМІ, павінны спыніцца»[10][11]. Блогер Сяргей Ціханоўскі ў лісце да рэдакцыі «Брестской газеты» ў лістападзе 2020 года асудзіў рэпрэсіі ўладаў у адносінах да журналісцкай супольнасці, у прыватнасці тое, што TUT.BY «душаць»[12].

Журналістка Кацярына Барысевіч, якая напісала артыкул пра забітага Рамана Бандарэнку ў 2020 годзе, была арыштавана ў Мінску 19 лістапада 2020 года[13]. 2 сакавіка 2021 года была прыгавораная да шасці месяцаў пазбаўлення волі і штрафу ў 100 базавых велічынь[14].

“ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Пасля гэтага кампанія стала плаціць меншыя падаткі. Аднак паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая 2021 года прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы. Органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачалі неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у гэты ж дзень заявіла, што Tut.by распаўсюджваў інфармацыю ад фонда салідарнасці «Байсол», які не мае рэгістрацыі ў Беларусі (хоць зарэгістраваны за мяжой). Чыноўнікі палічылі, што гэтага дастаткова для блакіроўкі сайта. Ператрусы праходзяць у офісах і дома ў многіх журналістаў[15].

Па стане на 25 мая 2021 года па справе TUT.BY 12 чалавек былі змешчаны ў СІЗА (генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка Марына Золатава, рэдактарка Вольга Лойка, намесніца дырэктара Ірына Рыбалка, журналістка Алена Талкачова, галоўная бухгалтарка Анжэла Асад, намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік, галоўная інжынерка Ала Лапатко, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, менеджэр Андрэй Аўдзееў, дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, дырэктарка Rocket Data, TAM.BY Дар’я Данілава); тры чалавекі (юрыстка Кацярына Ткачэнка, былая юрыстка Ірына Касцючэнка, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская) знаходзіліся пад хатнім арыштам[16]. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі ўсіх 15 палітычнымі зняволенымі[16].

8 ліпеня 2021 года частка журналістаў TUT.BY, якая засталася на волі, прэзентавала часовы сайт Zerkalo.io[3]. Паводле рэдакцыі, ён скончыць сваё існаванне, калі TUT.BY зможа легальна аднавіць сваю працу ў Беларусі з усім архівам публікацый[3]. У той жа дзень доступ да сайту Zerkalo.io ў Беларусі быў заблакаваны[17].

13 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска[прыбраць шаблон] на падставе пазовы МУС Беларусі прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы партала і яго сацыяльных сетак, а таксама «Zerkalo.io»[18][19][20].

Узнагароды і рэйтынгі

Бізнес

У студзені 2002 года з’явілася камерцыйная служба TUT.BY. Яе мэта — аказанне платных і бясплатных паслуг для беларускіх арганізацый: распрацоўка і прасоўванне сайтаў, кансалтынг, хостынг і г.д. Камерцыйная служба забяспечвае прыбытковую частку TUT.BY.

На 2021 год асноўным уладальнікам «Тут Бай Медыя» з’яўлялася Яўгенія Чарняўская, дачка Юрыя Зісера і Юліі Чарняўскай[22].

TUT.BY і грамадства

5-6 кастрычніка 2006 года TUT.BY правёў першую канферэнцыю «Дзелавы Інтэрнэт Архівавана 24 студзеня 2022.».

У чэрвені на партале адкрылася летняя школа журналістыкі Архівавана 10 чэрвеня 2019. для падлеткаў ад 14 да 20 гадоў.

Статыстыка

Зноскі

  1. Пульша, Сяргей (2021-07-23). “З рагаткі па хмарачосе” (in be). Новы Час (28 (736)): 4. “… усе “разгромленыя” СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе “Еўрарадыё”, працуе “Наша Ніва”. Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду – таксама.”.
  2. https://www.alexa.com/siteinfo/tut.by
  3. 1 2 3 «Когда независимых медиа в Беларуси становится меньше, пора запускать новые»: Команда TUT.BY запустила Zerkalo.io(руск.) . Брестская газета (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  4. 1 2 TUT.by грозит потеря статуса СМИ(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  5. 1 2 TUT.by пагражае страта статусу СМІ (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  6. 1 2 Belarus: Tut.by news site ban comes into force | DW | 01.10.2020(англ.) . Deutsche Welle (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  7. Kritik an Lukaschenkos Medienpolitik(ням.) . Рэпарцёры без межаў (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
  8. Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную “Брэсцкую газету” (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  9. Типография отказывается печатать независимую “Брестскую газету”(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  10. Joint Statement on the Human Rights Situation in Belarus(англ.) . U.S. Embassy in Belarus (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020.
  11. Сумесная заява аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі (бел.) . Амбасада ЗША ў Беларусі (28 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  12. Сергей Тихановский: «Очень переживаю за давление на журналистов и журналистику»(руск.)  // Брестская газета. — 2020. — № 47 (936). — С. 8.
  13. Гуштын, Адар’я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят(руск.) . TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  14. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death(англ.) . Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  15. nn.by
  16. 1 2 Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  17. Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  18. Матэрыялы Zerkalo.io і яго сацыяльных сетак (як і TUT.BY) прызналі экстрэмісцкімі
  19. Заява Zerkalo.io: Расцэньваем рашэнне суда як фактычнае забойства журналістыкі і спробу сцерці гісторыю
  20. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  21. Стало известно, кто основной владелец TUT.BY(руск.) . The Village Беларусь (21 мая 2021).
  22. 1 2 Беницевич, Наталья.. Сегодня TUT.BY — 20 лет. Интересные факты о нас и истории сотрудников(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (5 кастрычнiка 2020 у 11:15). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 4 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Сайты, закрытыя ў 2021 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Беларускія інтэрнэт-СМІ
Сэрвісы электроннай пошты
Цэнзура ў Беларусі
Руская мова ў інтэрнэце
Сайты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена