wd wp Пошук:

Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Паплаўская.

Ядвіга Канстанцінаўна Паплаўская (нар. 1 мая 1949, в. Далідавічы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кампазітар, эстрадная спявачка. Заслужаны артыст Беларусі (1991). Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія

Нарадзілася 1 мая 1949 года ў в. Далідавічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька — Канстанцін Паплаўскі. Скончыла Беларускую кансерваторыю па класах фартэпіяна (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 года — артыстка ВІА «Верасы», з 1987 года — салістка-вакалістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам Аляксандрам Ціхановічам) першага ў Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстрадна-вакальнага дуэта[2]. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімфанічнай паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фартэпіяна, хароў, рамансаў, эстрадных песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак беларускага песеннага фальклору.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Ядвізе Паплаўскай і яе мужу Аляксандру Ціхановічу прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».

Зноскі

  1. http://news.tut.by/culture/136039.html
  2. Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё)(бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Верасы
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі