wd wp Пошук:

Gazeta Wyborcza

Gazeta Wyborcza (афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.

Апісвае і каментуе беларускія падзеі. З 2006 па 2018 год мела свайго журналіста ў Беларусі[2].

Гісторыя

Газета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[3]. Першы 8-старонкавы нумар з’явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».

У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну[4]. Пад канец 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt»[5].

З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з’яўляецца Адам Міхнік.

Штодзённыя мясцовыя выданні

Рэдакцыя ў Лодзі
Сядзіба рэдакцыі вроцлаўскага выдання
Сядзіба рэдакцыі пазнаньскага выдання

Штодзённыя тэматычныя дадаткі

Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.

Сусветнае сеціва

З сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сервіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з’яўлаецца Эдвард Кжэмень[6].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0860-908X
  2. Грушэцкі А. «Gazeta Wyborcza» — сімвал 30-годдзя вольнай Польшчы (нявызн.). Новы Час (8 мая 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  3. Newsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę Архівавана 10 верасня 2012.
  4. Архівавана 31 сакавіка 2009. Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych
  5. (недаступная спасылка) // Teleskop Online, сьнежань 2008
  6. Edward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе