wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхановіч.

Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Мінск28 студзеня 2017, Мінск) — беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы іграў на трубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі.

Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1982 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 года саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадзюсерскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 года № 185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».

Памёр 28 студзеня 2017 года пасля шэрагу цяжкіх хвароб[3].

Заўвагі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  3. Памёр народны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ціхановіч Архівавана 2 лютага 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Народныя артысты Беларусі
Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Заслужаныя артысты Беларусі
Нарадзіліся 13 чэрвеня
Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Нарадзіліся 13 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Спевакі і спявачкі Беларусі
Верасы
Памерлі ў Мінску
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Нарадзіліся ў Мінску
Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Музыканты паводле алфавіта
Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Нарадзіліся ў 1952 годзе
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
Памерлі ў 2017 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 28 студзеня
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы