wd wp Пошук:

Vuraj

Гурт «VuRaj» — беларускі музычны гурт (Мінск), які эксперыментуе з беларускім фальклорам. Перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання фальклору надаюць непаўторнае адценне і самабытнасць калектыву.

Гісторыя

Этна-гурт «VuRaj» быў заснаваны ў 2010 годзе. Першапачатковы стыль музыкі — інструментальны тэатр, казачны фолк. Першымі альбомамі сталі «Vuraj» (2010) і «Песні, казачкі ды танцы» (2012).[1]

Новы этап у жыцці калектыва — стварэнне праграмы на аснове беларускіх, палескіх песень і выхад поўнафарматнага альбома «Rajok» (2014).[2] Гэты альбом стаў лепшым фолк-альбомам года па версіі сайта Experty.by.[3][4]

У 2015 годзе гурт прэзентаваў на партале Тузін Гітоў двухбаковы EP, тры песні з якога з’яўляюцца аўтарскімі апрацоўкамі народных спеваў, а астатнія тры — іх аўтэнтычнай версіяй. У 2016 годзе гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад партала Тузін Гітоў з фармуліроўкай «за музычную актыўнасць».[5]

«VuRaj» плённа эксперыментуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фолк-рокавая, ды і ўласна рокавая накіраванасць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэакласічным гучаннем. «VuRaj» практыкуе і непрыхаваны неафолк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псіхадэлікі. Кожная кампазіцыя хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі,  з’яўляецца цалкам самастойным творам.

Дыскаграфія

Удзел у зборніках

Склад

Былыя ўдзельнікі

Фестывалі

Гурт VuRaj прымаў удзел у фестывалях:

Зноскі

  1. 1 2 Vuraj “Песні, казачкі ды танцы” (+аўдыё) / Experty.by
  2. 1 2 Vuraj выдаў першы студыйны альбом (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
  3. Лучшие белорусские альбомы 2014 (+аудио) / Experty.by
  4. Гурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014 / Experty.by
  5. «ГЕРОІ 2016 ГОДУ» — INTELLIGENCY І VURAJ (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА) / Тузін Гітоў
  6. «ШЭСЬЦЬ ЗАГАДОК» АД VURAJ (ПРЭМ’ЕРА EP) / Тузін Гітоў
  7. VURAJ I RE1IKT ЗАПІСАЛІ РОК-ВАРЫЯНТ ФОЛЬК-ГІТУ «ВЭЛЫТАЙ, ПЭРЭПЫЛКО» (ПРЭМ’ЕРА) / Тузін Гітоў
  8. 13 номинантов наград Experty.by по итогам 2014 года (+слушать/+скачать) / Experty.by
  9. Выйшаў супольны праект “Новае пакаленьне на Новы год” (+слухаць/+відэа) / Experty.by
  10. Выйшаў супольны праект “Песні матчыны з Вушаччыны” (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook