wd wp Пошук:

Vigma

Vigma – беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе. З’яўляецца буйнейшым вытворцам музычных дыскаў у Беларусі. У сакавіку 2011 прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Таццяна Беланогая) і гуртоў: Akute (Магілёў), Guda, IQ48, Крамбамбуля, Палац, PANaNieba (Вілейка), Re1ikt (Светлагорск), BLAGI MAT!!! (Магілёў), Open Space (Мінск).

На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпермаркетах і драбнейшых крамах.[3]

Дзейнасць

Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі і кампазітарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухай. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя дыскі вядомых спевакоў і спявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя зборнікі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясціла пра спыненне выпуску музычных аўдыёкасёт, з якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасць.[5]

Прызнанне

Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гуказапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку і выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», – перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].

Зноскі

  1. Муз. рэдакцыя БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць(бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  2. Музыкальная редакция БMA Group и компания Вигма будут сотрудничать(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  3. Вольга Чайкоўская. Попыт на беларускамоўную музыку ёсць(нявызн.). Звязда (6 кастрычніка 2011). Праверана 21 мая 2017.(недаступная спасылка)
  4. Степуро, Наталья; Касель, Алина Корреспондент «Р» попыталась выяснить, как в эпоху интернета выживает рынок дисков(руск.) . Рэспубліка. СБ. Беларусь сегодня (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  5. Эра музыкальных аудиокассет окончательно закатилась(руск.) . Marketing.by (14 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  6. Замировская, Татьяна (2012-03-26). “«Дзімачка!»” (in ru). БелГазета (12 (837)). http://www.belgazeta.by/ru/2012_03_26/mneniya/455/. Retrieved on 2020-02-14.
  7. Александров, Алексей Премиальная весна(руск.) . Белорусы и рынок (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя лэйблы Беларусі