wd wp Пошук:

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Еўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі, ЕРБ — міжнародная радыёстанцыя з сядзібай у Варшаве, якая выпускае ў эфір навіны, інфармацыйныя і забаўляльныя перадачы з 26 лютага 2006[1]. ЕРБ працуе на ўльтракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт.

Дэклараванай мэтай радыёстанцыі з’яўляецца распаўсюджванне сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцей. Акрамя таго, праэкт скіраваны на развіццё новага пакалення журналістаў, якія будуць здольныя да прафесійнай працы на Беларусі падчас пераходнага перыяду да дэмакратыі і вольнага рынку.

З пачатку 2007 года і да лютага 2011 года галоўнай рэдактаркай Еўрапейскага Радыё для Беларусі была Юлія Слуцкая.

Структура ЕРБ

Еўрапейскае Радыё для Беларусі — гэта некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў верасні 2005 ў Варшаве. Яе ўдзельнікамі сталі беларускія журналісты і няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Чэхіі. Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) актыўна спрыялі з’яўленню радыёстанцыі.

Праграмы рыхтуюцца камандай беларускіх журналістаў у Варшаве і Мінску, а таксама сеткай рэпарцёраў у абласцях Беларусі.

Ядром каманды сталі былыя супрацоўнікі іншых радыёстанцый, напрыклад, зачыненай беларускімі ўладамі ў 1996 Радыё 101,2 FM, Радыё Свабодная Еўропа, Польскага Радыё, Радыё Рацыя.

Фармат радыё

ЕРБ — гэта забаўляльна-інфармацыйная радыёстанцыя. Яе мэтавай аўдыторыяй з’яўляецца ў першую чаргу моладзь ва ўзросце 18–35 гадоў.

Радыё працуе 24 гадзіны на дзень. Кожная гадзіна пачынаецца з выпуску навін працягласцю каля 3 хвілін, а таксама кожныя паўгадзіны выходзіць кароткі агляд апошніх навін. Да таго ж, у эфіры гучаць эканамічныя, культурныя, спартыўныя праграмы, каментары экспертаў па шырокім коле разнастайных пытанняў. Госці і ўдзельнікі перадач на ЕРБ з’яўляюцца вядомымі палітыкамі, пазнавальнымі грамадскімі асобамі, прадстаўнікамі незалежных молодзевых груп і арганізацый. ЕРБ таксама прэзентуе экстрэныя выпускі навін пры неабходнасці.

Значную частку эфіру займае сусветная і беларуская музыка. ЕРБ рэалізуе шэраг праэктаў па падтрымцы беларускіх музыкантаў, напрыклад, штогод ладзіць фестывалі «Даём рады»[2], «Права быць вольным»/«Be Free» ва Украіне, сумесна з грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» у 2009 годзе выдала складанку «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», на якую трапілі ў тым ліку пераможцы адбору на фестываль[3][4].

ЕРБ выпускае штодзённую інфармацыйную праграму «ЕўраZOOM». Гэтая перадача, скіраваная на моладзь, нясе ідэю прысутнасці Беларусі ў палітычнай і культурнай прасторы Еўропы.

Забароны

Са жніўня 2020 года па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт радыё http://euroradio.fm у краіне абмежаваны за асвятленне рэсурсам пратэстаў у Беларусі[5][6]. З ліпеня 2021 года рэжым Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. блакіруе доступ і да люстэрка сайта[7]. 5 ліпеня 2021 года пастановай Савета Міністраў быў зачынены і карэспандэнцкі пункт радыё ў Мінску[8].

Дзе слухаць?

1. на хвалях FM:

у Брэсце і на захадзе Брэсцкай вобласці:

у Пінску і на паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці:

у Лідскім і Ашмянскім раёнах:

2. на ўльтракароткіх хвалях нізкім:

на беларуска-літоўскім памежжы:

3. праз спадарожнік (24 гадзіны на дзень):

4. праз Інтэрнэт (24 гадзіны на дзень):

Інтэрнэт-старонка пашырае і паглыбляе змест радыёэфіру, а таксама змяшчае арыгінальную інфармацыю, якая выходзіць па-за межы эфіру. Апошнія навіны, спецыяльныя справаздачы, музычныя праграмы, інтэрв’ю, фотагалерэі, музычныя чарты, падкасты і шмат што іншае можна знайсці анлайн. Уся інфармацыя пададзеная на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Узнагароды

Зноскі

  1. Biener, Hansjörg Radio for Peace, Democracy and Human Rights(англ.)  (недаступная спасылка). Універсітэт Эрлангена — Нюрнберга (2009). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2017. Праверана 3 красавіка 2020.
  2. Прокопович, Виктория Отчего в Беларуси нет своей “Грэмми”?(руск.) . Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  3. Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай(бел.) . naviny.by (9 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. Чем молодые группы удивят на Be Free?(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі. Белорусский партизан (18 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 26 мая 2019.
  5. Олехнович, Виталий В Беларуси заблокирован ряд сайтов. В том числе и СМИ(руск.) . Onliner.by (22 жніўня 2020). Праверана 23 снежня 2020.
  6. В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — “Радио Свобода” и “Медиазона”(руск.) . Meduza (22 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
  7. Massive crackdown on independent media throughout Belarus(англ.) . Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  8. Салаўёў, Сяргей (2021-07-09). “Барацьба за ўвагу” (in be). Новы Час 26 (734): 3.
  9. Заміроўскі, Вадзім У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА(бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (12 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 17 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Радыёстанцыі Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Радыёстанцыі на рускай мове
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
З’явіліся ў 2005 годзе
Цэнзура ў Беларусі
Беларуская мова ў Польшчы
Радыёстанцыі на беларускай мове
Радыёстанцыі паводле алфавіта