wd wp Пошук:

Задзіночанне беларускіх студэнтаў

Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі, кааліцыя аб’яднанняў актыўных беларускіх студэнтаў. У мінулым беларускае грамадскае аб’яднанне, якое ўзнікла ў канцы 1980-х гадоў у ходзе дзейнасці нефармальных беларускіх студэнцкіх фарміраванняў.

З 2001 года пазбаўлена рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Быўшы ад самага заснавання антыбальшавіцкай арганізацыяй, ЗБС працягвае дзейнасць у адстойванні каштоўнасцяў дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у Беларусі. У 2021 годзе арганізацыя стала асацыяцыяй, у якую ўвайшлі стачкамы і студэнцкія ініцыятыўныя групы беларускіх ВНУ, якія паўсталі на хвалі пратэстаў 2020 года.[1][2][3]

Гісторыя

Заснаванне

У канцы 1980-х гадоў на хвалі перабудовачных настрояў нефармальныя беларускія студэнцкія фарміраванні БДТУ, БДУ, БДМУ, а таксама Педагагічнага ўніверсітэта вырашылі аб’яднацца супраць ідэялагізацыі адукацыі[4][5].

У 1989 годзе пад эгідай ЗБС выйшаў першы выпуск газеты «Студэнцкая Думка», пасля стаўшы журналам[6].

Дзейнасць у 1990-я

У 1992 годзе ЗБС былі афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь як «Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне „Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў“».

На працягу 1990-х гадоў ЗБС займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі.

З 1999 года ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам ESU (Еўрапейскі cаюз cтудэнтаў)[7].

Дзейнасць у 2000-я

Увесну 2000 года адбыўся шэраг пікетаў супраць абавязковага размеркавання студэнтаў, якія ініцыявалі суполкі ЗБС. У выніку дэпутат Навасяд у 2001 годзе сабраў 35 тысяч подпісаў студэнтаў супраць размеркавання[8].

16 жніўня 2001 года правялі акцыю «Аранжавы настрой». Каля дваццаці актывістаў былі апранутыя ў аранжавыя майкі і раздавалі апельсіны ды мандарыны[9].

7 верасня 2001 года прадстаўнікі праваахоўных органаў апісалі перадвыбарчыя матэрыялы і атрыбутыку на штаб-кватэры арганізацыі[10].

У 2001 годзе рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ЗБС пазбавілі афіцыйнай рэгістрацыі[3].

15-16 мая 2004 года ЗБС ладзілі канферэнцыю «Правы студэнтаў», на якой прынялі Усеагульную дэкларацыю правоў студэнтаў[11].

Дзейнасць у 2010—2015 гады

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года зладзілі акцыю «Грамадзянін». Мэтай акцыі было жаданне паказаць, хто на самой справе стварае Беларусь — грамадзяне. Галоўныя накірункі дзейнасці кампаніі: інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і праца з дзяржаўнымі інстытутамі.[12][13]

У 2014 годзе ЗБС ладзіў кінапрагляды ў падземных пераходах, за што 19 верасня было затрымана каля 30 чалавек, а 2 актывіста ЗБС былі арыштаваная на 5 і 6 дзён.[14][15]

Сучасная дзейнасць

Адраджэнне ЗБС

У 2016 годзе арганізацыя заявіла аб сваёй перазагрузцы, аб’яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года.[16][17]

У 2017 годзе падчас пратэстаў супраць дэкрэта № 3 актывісты ЗБС заснавалі «Студэнцкі Блок» для падтрымкі асноўных патрабаванняў пратэсту, а таксама з патрабаваннямі вызваліць усіх затрыманых студэнтаў, адмяніць абавязковае размеркаванне студэнтаў і спыніць ціск у навучальных установах[18][19]. Падчас пратэстаў было затрымана 4 актывіста ЗБС[20][21].

Актывісты ЗБС на святкаванні 30-годдзя арганізацыі ў 2018 годзе

У 2018 годзе ЗБС прымала ўдзел у святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, мела сваю пляцоўку каля Вялікага тэатра оперы і балета[22]. Таксама ў гэтым жа годзе актывістамі ЗБС была запушчана студэнцкая зніжкавая картка Unicard, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомай карткі ISIC («International Student Identity Card»)[23].

У 2019 годзе актывісты ЗБС разам з ініцыятывамі «Вучоба найважней», Legalize Belarus, а таксама блогерамі аб’ядналіся ў «Моладзевы блок», каб удзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Актывістамі было вылучана 8 кандыдатаў у дэпутаты пры падтрымцы партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», а таксама партыі «Зялёныя».[24][25][26]

Увесну 2020 года ладзілі спачатку акцыю «Ха-ха я тут памру» і заклікалі да студэнцкага страйку, каб прыцягнуць увагу да неэфектыўнай палітыкі беларускіх уладаў у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі[27][28][29]. За гэта з МДЛУ была адлічана сяброўка Рады ЗБС Лізавета Пракопчык[30][31]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яе адлічэнне палітычна матываваным[32]. Рэктар МДЛУ Наталля Баранава сцвярджае, што адлічэнне не матывавана палітычна[33][34].

Пасля жніўня 2020-га

Зранку 12 лістапада 2020 года ў сямі актывістаў адбыўся ператрус, саміх актывістаў затрымалі і завезлі ў КДБ. Сярод іх сябра Каардынацыйнай Рады, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Ягор Канеўскі, студэнткі БДПУ Кася Будзько і Яна Арабейка[35]. Беларускія праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышты актывістаў і крымінальныя справы на іх, прызвалі да неадкладнага вызваленя палітвязняў[36]. Актывістам Даніле Лаўрэцкаму і Лізавеце Пракопчык удалося збегчы ад КДБ і ўцячы ва Украіну, нелегальна перасекчы мяжу з Расіяй[37][38].

Пасля арыштаў і пераследу ў Беларусі, шэраг актывістаў ЗБС пасяліліся за мяжой і разам з іншымі студэнцкімі актывістамі працягнулі дзейнасць дыстанцыйна.[39][40]

23 лютага 2021 года ЗБС аб’явіў аб рэарганізацыі ў кааліцыю незалежных студэнцкіх аб’яднанняў 15 універсітэтаў Беларусі[41][42]. Кіраўнічым органам ЗБС стала Нацыянальная Студэнцкая Рада (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган, у якім прапарцыйна прадстаўлены ўваходзячыя ў ЗБС студэнцкія аб’яднанні БарДУ, БДАМа, БДАМу, БДМУ, БДПУ, БДТУ, БДУ, БДУІР, БДУКМ, БДУФК, БДЭУ, ВДМУ, ГрДУ, МДЛУ, ПДУ[43]. 28 красавіка да ЗБС таксама далучылася студэнцкае аб’яднанне БрДТУ[44].

14 мая 2021 года пачаўся судовы працэс над актывістамі ЗБС па «справе студэнцтва 12 лістапада»[45]. Па закліку ЗБС пад будынак суда прыйшло каля 200 чалавек, у тым ліку дыпламаты краін ЕС[46]. У залю пусцілі толькі блізкіх сваякоў, стыхійны збор пад будынкам суда разагнаў АМАП. Затрымалі 14 чалавек[47].

Старшыні Рады ЗБС

Гл. таксама

Зноскі

  1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) — афіцыйны сайт (нявызн.). zbsunion.by.
  2. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm(руск.) . euroradio.fm.
  3. 1 2 Юлія Дранчук. Зачыняюць ЗБС (нявызн.), TUT.BY (23.11.2001). Архівавана 22 студзеня 2021.
  4. ЗБС: Гісторыя (нявызн.). zbsunion.by. Праверана 15 мая 2016.
  5. http://studentby.org/2013/12/10-10/ (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2016. Праверана 15 мая 2016.
  6. Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год (нявызн.). Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.
  7. Belarus - Belarus Student Association (BSA) (нявызн.) (недаступная спасылка). www.esu-online.org. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.
  8. «Беспальчук» пішам — «Казулін» у памяці? (бел.) . Наша Ніва.
  9. ПРЕДВЫБОРНУЮ АКЦИЮ “ОРАНЖЕВОЕ НАСТРЕНИЕ” ПРОВЕЛИ В МИНСКЕ АКТИВИСТЫ “ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ”(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (16 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  10. В ШТАБ-КВАРТИРЕ “ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ” ОПИСАНЫ ПРЕДВЫБОРНЫЕ МАТЕРИАЛЫ И АТРИБУТИКА(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (7 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  11. Главная (нявызн.) (недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 13 лістапада 2022.
  12. Кампанія «Грамадзянін»: задачы заклікаць на плошчу няма - Салiдарнасць(нявызн.) . Салідарнасць.
  13. Новости Беларуси сегодня. Последние свежие новости. Белапан(нявызн.)  (недаступная спасылка). Belapan. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  14. Арганізатары «кінапрагляду ў пераходзе» асуджаныя на некалькі сутак (бел.) . Наша Ніва.
  15. Арганізатараў “Кіно ў пераходзе” асудзілі на некалькі сутак | Навіны Беларусі | euroradio.fm (бел.) . euroradio.fm.
  16. Белорусские студенты возрождают «Задзіночанне» (нявызн.). Наша Ніва. Праверана 15 мая 2016.
  17. Студенты возрождают легендарное «Задзіночанне» (нявызн.). Белсат (6 мая 2016). Праверана 15 мая 2016.
  18. У Беларусі ствараецца «Студэнцкі Блок» (бел.) . charter97.org.
  19. Студэнцкі Блок | Students Bloc | ВКонтакте(руск.) . vk.com.
  20. Яны сустракаюць Дзень Волі ў турме. Поўны сьпіс арыштаваных. Абнаўляецца (бел.) . Радыё Свабода.
  21. Вынікі першай кампаніі: Затрыманыя (нявызн.). zbsunion.by.
  22. Праграма святкавання 100-годдзя БНР | symbal.by (нявызн.).
  23. Unicard: што гэта за картка і каму яна патрэбна? (бел.) . 34mag.net.
  24. “Молодёжный блок” идёт в парламент: “Готовы работать даже с БРСМ” | Новости Беларуси | euroradio.fm(руск.) . euroradio.fm.
  25. Моладзевы Блок | Афіцыйны сайт (нявызн.). moladzbel.org.
  26. БСДГ выдвинула 24 кандидата в депутаты Палаты представителей (нявызн.), naviny.by (28.09.2019). Архівавана 22 студзеня 2021 года.
  27. «Ха-ха, я тут памру». Студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту. ФОТА, ВІДЭА (бел.) . Радыё Свабода.
  28. Инициатора студенческой забастовки и акции «Ха-ха я тут умру» отчислили из университета (нявызн.), Наша Ніва (08.04.2020).
  29. Студенты МГЛУ объявили о подготовке забастовки с требованием ввести в вузе карантин и дистанционное обучение (нявызн.), naviny.by (19.03.2020). Архівавана 22 студзеня 2021 года.
  30. Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили (нявызн.), tut.by (07.04.2020). Архівавана 21 студзеня 2021.
  31. Студенты МГЛУ объявили о подготовке забастовки с требованием ввести в вузе карантин и дистанционное обучение (нявызн.), naviny.by (19.03.2020). Архівавана 22 студзеня 2021.
  32. “Вясна” заклікае кіраўніцтва МДЛУ адмяніць спагнанне Елізавеце Пракопчык і аднавіць яе ў правах студэнткі (бел.) . spring96.org.
  33. Любовь Касперович. Студентку, которая призывала университет перейти на дистанционное и сама ушла в изоляцию, отчислили(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (7 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  34. Рэктарка МДЛУ Баранава не лічыць адлічэнне студэнткі Пракопчык “палітычна матываваным” (бел.) . spring96.org.
  35. «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ
  36. Заявление протеста против наступления на “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў”(руск.) . Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
  37. Поколение «черного четверга». Беларуское студенчество после массовых обысков и арестов 12 ноября(руск.) . Медиазона Беларусь.
  38. Аня Перова. «Новый год они проведут на Володарке». Как власть душит активную молодежь(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  39. Поколение «черного четверга». Беларуское студенчество после массовых обысков и арестов 12 ноября(руск.) . Медиазона Беларусь.
  40. «Мы нелегально пересекали беларусско-российскую границу». Эти ребята сбежали за границу от уголовки – и продолжают борьбу (нявызн.) (недаступная спасылка). Студэнцкая Думка (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  41. Новые филареты. Студенты из 15 белорусских университетов объединяются в единую ассоциацию(руск.) . Наша Ніва.
  42. В Беларуси студенты объединяются в единую ассоциацию | Новости Беларуси | euroradio.fm(руск.) . euroradio.fm.
  43. ЗБС — Структура і спіс універсітэтаў (нявызн.). zbsunion.by.
  44. ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (нявызн.). Telegram.
  45. В Минске начался суд по “делу студентов” – DW – 14.05.2021(руск.) . dw.com.
  46. Дыпляматы краінаў Эўразьвязу не змаглі трапіць на суд па «справе студэнтаў» (бел.) . Радыё Свабода.
  47. «Усе трымаюцца годна». Як 12 чалавек судзяць у «справе студэнтаў» (бел.) . Радыё Свабода.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1988 годзе
Катэгорыя·Студэнцкі рух
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маладзёжныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі