wd wp Пошук:

БелаПАН

Белару́скае прыва́тнае аге́нцтва наві́н (БелаПАН) — беларускае інфармацыйнае агенцтва, з’яўляецца крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі з Беларусі, займае сур’ёзнае месца на рынку розных даследаванняў, маніторынгу, рэкламы і PR-паслуг. Від уласнасці — закрытае акцыянернае таварыства, акцыянеры — прыватныя асобы. БелаПАН выпускае навіны на беларускай, рускай і англійскай мовах у рэжыме рэальнага часу. Агенцтва мае разгалінаваную сетку карэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах.

Гісторыя

Створана 19 лістапада 1991 года Алесем Ліпаем і Віталем Цыганковым. Спачатку ў БелаПАНе працавала 3 чалавекі, а навіны рассылаліся падпісчыкам уручную па факсе некалькі разоў у дзень. Сёння стужка навін агенцтва абнаўляецца кожныя некалькі хвілін, у дзень з’яўляецца каля ста паведамленняў.

Паведамленні БелаПАН публікуюць буйнейшыя выданні Беларусі, цытуюць многія сусветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі. Сярод кліентаў таксама — дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы, банкаўскія і фінансавыя інстытуты, прадпрыемствы і кампаніі.

У 2001 годзе паўстаў праект «Выбары ў Беларусі»[1]. Улетку 2002 года пачаўся выпуск інтэрнэт-газеты «Белорусские новости» (naviny.by).

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было генеральным спонсарам свята на Дзень Волі, якое прайшло 25 сакавіка 2018 года, калі адзначалася 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. У сярэдзіне ліпеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў завёў крымінальную справу на Алеся Ліпая. Яго абвінавацілі ў нясплаце падаткаў на суму 173 тысячы рублёў[2].

7 жніўня 2018 года супрацоўнікі Следчага камітэта і МУС Беларусі правялі ператрус у рэдакцыі кампаніі ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі («несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да справы БелТА паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „БелТА“ аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».

14 студзеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, была канфіскавана аргтэхніка і частка рукапіснай і пячатнай дакументацыі, што паралізавала працу інфармацыйнага агенцтва[3].

18 жніўня 2021 года сілавікі рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. правялі ператрусы ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, а сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць[4][5]. Праца БелаПАН у Беларусі была паралізаваная, але частка рэдакцыі паабяцала працягнуць дзейнасць за мяжой[6]. Зняволеныя ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») Леўшына, былы дырэктар Зміцер Наважылаў і бухгалтар Кацярына Боева сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, 19 жніўня 2021 года былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[5][7].

У лістападзе 2021 года КДБ Беларусі прызнаў інфармацыйнае агенцтва БелаПАН экстрэмісцкім фарміраваннем. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам, і сапраўды, Леўшыну і Наважылава абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання[8][9].

Кіраўнікі

Структура

У структуры інфармацыйнай кампаніі БелаПАН дзейнічаюць:

Дасягненні

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН — адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекта «CEE-BusinessLine» — «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага — «За мужнасць і прафесіяналізм», як «пацвярджэнне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнанне высокага прафесіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа лаўрэатам Прэміі імя Герда Буцэрыўса(руск.) бел. «Вольная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.». У 2006 годзе БелаПАН і інтэрнэт-газета «Белорусские новости» (naviny.by) атрымалі «Прэмію Рунэта(руск.) бел.» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru». Цырымонія ўзнагароджання адбылася 29 лістапада ў Маскве.

Адрас

Цэнтральны офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Акадэмічнай, 17 (офіс 3).

Зноскі

  1. belaruselections.info Архівавана 23 снежня 2008.
  2. nashaniva.by
  3. «Работа парализована». В офисе агентства БелаПАН прошел обыск. Изъята техника и документы(руск.) . TUT.BY (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 14 студзеня 2021.
  4. als Belarus: Lukaschenkos Regime geht gegen unabhängige Nachrichtenagentur Belapan vor(ням.) . Deutsche Presse-Agentur(укр.) бел.. Der Spiegel (18 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
  5. 1 2 Заява аб прызнанні трох супрацоўнікаў «БелаПАН» палітычнымі зняволенымі(бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021.
  6. asty\mtom Praca redakcji BiełaPAN sparaliżowana po rewizji białoruskich służb. Agencja będzie kontynuować pracę z zagranicy(польск.) . Польскае агенцтва друку(польск.) бел.. TVN24(польск.) бел. (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021. Праверана 19 жніўня 2021.
  7. Зняволеныя супрацоўнікі «БелаПАН» прызнаныя палітвязнямі(бел.) . Новы Час (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021.
  8. БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова(нявызн.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Праверана 22 снежня 2021.
  9. «Трапіўшы ў гістарычную мясарубку, мы ня сталі фаршам». Найстарэйшаму незалежнаму агенцтву навінаў БелаПАН — 30 гадоў(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (19 лістапада 2021). Праверана 22 снежня 2021.
  10. У інфармацыйнай кампаніі БелаПАН памяняўся дырэктар(нявызн.), БелаПАН (21 студзеня 2021).
  11. Белорусские новости Архівавана 21 чэрвеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кампаніі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Сродкі масавай інфармацыі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Інфармацыйныя агенцтвы
Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Беларускія інтэрнэт-СМІ
Цэнзура ў Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак