wd wp Пошук:

Be2gether

Фестываль «Be2gether» (літ.: Festivalis Be2gether) — найбуйнейшы фестываль музыкі і мастацтва на тэрыторыі Балтыйскіх краін, які праходзіць у Норвілішкесе ў Літве, ля мяжы з Беларуссю.

Даты

Першы фестываль «Be2gether» праходзіў 24—26 жніўня 2007 года. Другі адбыўся 14—17 жніўня 2008 года. Трэці фестываль Be2gether прайшоў 12—14 чэрвеня 2009 года[1]. Чацвёрты адбыўся 25-27 чэрвеня 2010 года[2].

Месца

Фестываль праходзіць ва ўнікальных па сваёй прыродзе наваколлях мястэчка Дзевянішкі, якое мяжуе з Беларуссю. Адтуль свой пачатак бяруць пяць старадаўніх дарог, якія вядуць у Вільню.

Пра фестываль

Фестываль «Be2gether» на гістарычных землях Нарвіліскага замка збірае аматараў рознай музыкі. На трох сцэнах, накіраваных у бок дзяржаў Еўрасаюза, гучыць рок, электроніка, «world» і альтэрнатыўная музыка, якую прадстаўляюць розныя выканаўцы і гурты з усяго свету[3][4]. Падчас фестывалю можна ўладкавацца на тэрыторыі адмысловага абсталяванага кемпінгу.

На працягу фестывалю таксама адчыненыя творчыя майстэрні, дзе госці могуць паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва. Таксама да ўвагі гасцей кіно пад адкрытым небам, спартыўныя спаборніцтвы, урокі музыкі і танца, заняткі жывапісам, адмысловыя зоны рэлаксацыі. На фестывалі таксама працуе адмыслова ўстроены дзіцячы садок, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх малянят пад наглядам.

Фестываль «Be2gether» уключаны ў спіс мерапрыемстваў праграмы «Вільнюс — культурная сталіца Еўропы 2009». Частка сродкаў, атрыманых за продаж білетаў, аддаецца на гуманітарную дапамогу.

Be2gether-2007

На першым фестывалі былі абсталяваныя дзве вялікія сцэны і клуб-намёт. За тры дні і дзве ночы выступілі 32 выканаўцы з розных краін свету:

На тэрыторыі творчых майстэрняў і забаўляльных зон фестывалью працавала пасольства «рэспублікі Ужупіс», вядомая сваёй унікальнай творчасцю. Таксама кіно пад адкрытым небам, студыя выяўленчага мастацтва, фотастудыя «LT 1000»; жадаючыя маглі нацешыцца фотапаляваннем. Праводзіліся турніры па футболе і альтэрнатыўным баскетболе, жартоўныя шлюбы, прагляд extreme-фільмаў і матч footbag. Былі арганізаваныя конкурсы боды-арту (малюнкаў на целе) і графіці, вынікам якога стаў велізарны малюнак «Экалагічны блюз». Таксама былі прадстаўленыя гуманітарныя праекты: Big Brothers Big Sisters, Жывая бібліятэка.

Частка сродкаў, выгандлёваных за продаж білетаў, была пераведзена дзецям Чачэрска (побач з Гомелем, Беларусь), пацярпелым падчас Чарнобыльскай катастрофы.

Марцінас Статкус — стваральнік фільма аб першым фестывалі Be2gether 2007, паспрабаваў як мага дакладней перадаць усе настроі гэтай падзеі. Таму, па яго словах, фільм зняты як бы з трох ракурсаў: арганізатараў і музыкаў, гасцей і мясцовых жыхароў. Пасля выйшла абмежаваная колькасць DVD-фільмаў, набываючы якія, можна было купіць і першыя білеты на фестываль 2008 года.

Be2gether-2009

Фестываль «Be2gether-2009» адбыўся 12—14 чэрвеня 2009 года. У фестывалі прынялі ўдзел Gogol Bordello, Polarkreis 18, Touch and Go, Clawfinger, Андрус Мантовас.

Be2gether-2010

Фестываль «Be2gether-2010» адбыўся 25—27 чэрвеня 2009 года. У фестывалі прынялі ўдзел і беларускія музыкі і гурты: Лявон Вольскі, Akute, Cherryvata разам з Русяй, Open Space, DJ Laurel, Дзівасіл[6][7][8][9][10].

Забароны

Аўтобусы з гасцямі імпрэзы ў 2008 годзе затрымліваліся на беларускім баку[11].

Зноскі

  1. Татьяна Замировская. BE2GETHER: МАССОВЫЙ ПСИХОЗ в метре от Европы(руск.)  (недаступная спасылка). БелГазета (22 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2009. Праверана 12 верасня 2020.
  2. Вікторыя Целяшук. Фестываль «Be2gether» адбудзецца напрыканцы чэрвеня // Звязда : газета. — 16 сакавіка 2010. — № 47 (26655). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. Воля Кузьміч. У чацверты раз на Be2gether(бел.) . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  4. Вячеслав Радионов. be2gether 2010: сомнения развеяны(руск.) . Ultra-music.com (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  5. Вілейта, Вадзім «Музыка адчыняе межы»(бел.) . Нямецкая хваля (26 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
  6. Кавальчык, Ліза «Гайдамакі», Вольскі і Будзьма together!(бел.) . Наша Ніва (27 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2010. Праверана 21 лютага 2020.
  7. Макарэвіч, Сяргей Музыка ў 2011-м(бел.) . Наша Ніва (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  8. Шейн, Юлия; Ольга Макей; Андрей Сержантов. «Be2gether 2010» собрал и меломанов, и любителей экстрима(руск.) . СТБ (27 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  9. Be2gether: працяг фэсту (фотарэпартаж)(нявызн.). Будзьма беларусамі! (28 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  10. deadhamster Be2Gether 2010 — секс, наркотики и rock’n’roll? — Музыка(руск.) . another.by (1 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 25 верасня 2020.
  11. На мяжы затрыманы аўтобус з гасцямі фестывалю Be2gether(бел.) . Хартыя’97 (15 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 26 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фестывалі
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыка Літвы