wd wp Пошук:

Этнас

Этнас — сукупнасць людзей, якая сфарміравалася на пэўнай тэрыторыі, мае асаблівасці біялагічнага (знешні выгляд), сацыяльнага (сямейна-бытавыя, абшчынныя і іншыя адносіны паміж людзьмі), культурнага (мова, духоўная і матэрыяльная культура), псіхалагічнага (псіхічны склад, свядомасць) характару пры наяўнасці ў яе членаў групавой самасвядомасці (этнічная самасвядомасць), якая адлюстроўвае ўвесь комплекс пералічаных асаблівасцей і параўноўвае сваю супольнасць з іншымі па дадзеных прыкметах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Этнагенез
Этналогія