wd wp Пошук:

Прэзідэнт Беларусі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не меней дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Дэ-факта Прэзідэнтам Беларусі застаецца Аляксандр Лукашэнка1994), які 23 верасня 2020 года на тайнай інаўгурацыі абвясціў сябе Прэзідэнтам. Праз пратэсты пасля выбараў 2020 года і пачатак палітычнага крызісу пасада Прэзідэнта Беларусі застаецца нявызначанай.

Гісторыя

Першыя выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 10 ліпеня 1994 года, у іх удзельнічалі 6 кандыдатаў. У першым туры тройка лідараў набрала: Аляксандр Лукашэнка — 44,82 %, Вячаслаў Кебіч — 17,32 %, Зянон Пазняк — 12,82 %. У другім туры з вынікам каля 80 адсоткаў перамог Аляксандр Лукашэнка.

24 лістапада 1996 у Беларусі быў праведзены рэферэндум на які былі вынесеныя папраўкі якія пашыраюць паўнамоцтвы выканаўчай улады і прэзідэнта і некаторыя іншыя пытанні. За прыняцце паправак выказалася 70,45 % выбаршчыкаў.

9 верасня 2001 адбыліся чарговыя выбары прэзідэнта, пераможцам у якіх ізноў стаў Лукашэнка, набраўшы 75,62 % галасоў.

17 кастрычніка 2004 быў праведзены рэферэндум аб занясенні паправак у Канстытуцыю, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. 77,3 % выбаршчыкаў падтрымала гэтыя змены. Варта адзначыць, што змены ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», якія вынялі абмежаванні ў два тэрміны былі ўхваленыя Саветам Рэспублікі толькі 5 кастрычніка 2006 [1] Такім чынам, на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, дзе не было абмежаванняў на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў і закон аб Прэзідэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў. Аднак, паводле артыкула 137 Канстытуцыі ў выпадку супярэчнасцяў, яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.

19 сакавіка 2006 адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

19 снежня 2010 адбыліся чарговыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У іх прынялі ўдзел дзесяць кандыдатаў — найбольшая колькасць у гісторыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Перамогу на іх атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта

Працоўны кабінет Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Незалежнасці

Статус, правы і абавязкі Прэзідэнта вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі:

Артыкул 81:

Артыкул 82:

Артыкул 84:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

  1. прызначае рэспубліканскія рэферэндумы;
  2. прызначае чарговыя і пазачарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі і мясцовыя прадстаўнічыя органы;
  3. распускае палаты ў выпадках і ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;
  4. прызначае шэсць членаў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;
  5. стварае, касуе і рэарганізуе Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя органы дзяржаўнага кіравання, а таксама кансультацыйна-дарадчыя і іншыя органы пры Прэзідэнце;
  6. са згоды Палаты прадстаўнікоў прызначае на пасаду Прэм’ер-міністра;
  7. вызначае структуру Ураду Рэспублікі Беларусь, прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады намеснікаў Прэм’ер-міністра, міністраў і іншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Ураду або яго членаў;
  8. са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда з ліку суддзяў гэтых судоў;
  9. са згоды Савета Рэспублікі прызначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага Суду, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суду, Старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
  10. прызначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, іншых суддзяў Рэспублікі Беларусь;
  11. вызваляе ад пасады Старшыню і суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню і суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыню і суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню і членаў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаным законам, з апавяшчэннем Савета Рэспублікі;
  12. прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю;
  13. звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь пра становішча ў дзяржаве і аб асноўных кірунках унутранай і вонкавай палітыкі;
  14. звяртаецца са штогадовымі пасланнямі да Парламента, якія заслухоўваюцца без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі; мае права ўдзельнічаць у працы Парламента і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;
  15. мае права быць старшынёй на пасяджэннях Ураду Рэспублікі Беларусь;
  16. прызначае кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і вызначае іх статут; прызначае прадстаўнікоў Прэзідэнта ў Парламенце і іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;
  17. вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і прадастаўленні прытулку;
  18. усталёўвае дзяржаўныя святы і святочныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;
  19. ажыццяўляе памілаванне асуджаных;
  20. вядзе перамовы і падпісвае міжнародныя дамовы, прызначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
  21. прымае давяральныя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;
  22. у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі;
  23. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласці правядзенне страйку або прыпыніць яго, але не болей чым на трохмесячны тэрмін;
  24. падпісвае законы; мае права ў парадку, усталяваным Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго палажэнні са сваімі пярэчаннямі ў Палату прадстаўнікоў;
  25. мае права адмяняць акты Ураду;
  26. непасрэдна або праз створаныя ім органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства мясцовымі органамі кіравання і самакіравання; мае права прыпыняць рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў і адмяняць рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасці іх заканадаўству;
  27. фармуе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі;
  28. з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь; прызначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных сіл;
  29. уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб’яўляе поўную або частковую мабілізацыю з занясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на сцвярджэнне Савета Рэспублікі;
  30. ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.

Зноскі

  1. Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў Архівавана 16 ліпеня 2018.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дзяржаўны лад Беларусі
Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты