wd wp Пошук:

Сярэднебеларускія гаворкі

Сярэднебеларускія гаворкі на карце дыялектаў беларускай мовы

Сярэднебеларускія гаворкі — пераходныя гаворкі беларускай мовы, у якіх сумяшчаюцца рысы паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў. Сярэднебеларускія гаворкі (перш за ўсё ваколіц Мінска) ляжаць у аснове сучаснай літаратурнай беларускай мовы[1].

Геаграфія

Паўночная мяжа арэала гэтых гаврок праходзіць прыкладна па лініі МядзелБарысаўБыхаўДобруш, паўднёвая — па лініі Ліда — Бабруйск — Рэчыца — Лоеў.

Зноскі

  1. Кондрашов Н. А. Белорусский язык // Славянские языки. М., 1986. С. 96—106. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Беларуская мова
Беларуская дыялекталогія