wd wp Пошук:

Штучны спадарожнік Зямлі

Макет штучнага спадарожніка Месяца «Клементайн».

Штучны спадарожнік Зямлі (ШСЗ) — касмічны лятальны апарат, выведзены на арбіту вакол Зямлі. У адпаведнасцю з міжнароднай дамоўленасцю касмічны апарат называецца спадарожнікам, калі ён зрабіў не менш як адзін абарот вакол Зямлі, інакш ён лічыцца ракетным (балістычным) зондам.

Рух штучных спадарожнікаў па сталай арбіце адбываецца пад уздеяннем толькі сілы прыцягнення.

Хуткасць спадарожніка на колавай арбіце залежыць ад масы планеты, яе радыусу і ад таго, як высока над паверхняй планеты знаходзіцца спадарожнік.

У лік ШСЗ уваходзяць як аўтаматычныя, так і пілотныя касмічныя апараты-спадарожнікі. У залежнасці ад задач, якія выконваюць ШСЗ, іх падзяляюць на навукова-даследчыя, прыкладныя і вайсковыя.

Першы ў свеце ШСЗ быў пушчаны ў СССР 4 кастрычніка 1957, і стаў таксама першым штучным нябесным целам.

Спадарожнікі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Касманаўтыка