wd wp Пошук:

Беларускі алфавіт

Кірылічныя
алфавіты
Славянскія:
Беларускі
Балгарскі
Сербскі
Македонскі
Рускі
Украінскі
Неславянскія:
Казахскі
Кыргізскі
Малдаўскі
Мангольскі
Таджыкскі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Азначаны толькі афіцыйныя
алфавіты дзяржаў.
Падрабязней тут.

Беларускі алфавіт, беларуская азбукаалфавіт беларускай мовы, заснаваны на кірылічным пісьме, паходзіць ад алфавіта стараславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 г. (фармальна, прапанаваны ў 1918 г., гл. гісторыю развіцця).

Гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт, Беларускі арабскі алфавіт.

Выклад

12345678910
1 Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж Зз Іі
11 Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт
21 Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ
31 Юю Яя

Заўвагі

Гісторыя

Алфавіт сярэдневяковай кірыліцы (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіта 15 літар былі вынятыя. Яшчэ 4 новыя літары былі дабаўлены, даючы, такім чынам, сучасны набор з 32 літар.

Новымі літарамі былі:

У сучаснай форме, беларускі алфавіт фармальна існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі Браніслава Тарашкевіча для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922 г., то бок з моманту выдання самой граматыкі (1918 г.)). Перад гэтым выкарыстоўвалася некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіта на аснове тагачаснага рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.

У 1920-х, асабліва на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.), прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» ((CYRILLIC) JE), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на ўзор сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на ўзор украінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напрыклад, прапанова Жылуновіча на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі (1926 г.)). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.

Вядомы беларускі лінгвіст Ян Станкевіч у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы парадак алфавіта (гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт):

Выклад беларускага алфавіту
(Станкевіч, 1962)
Оо Аа Ээ Бб Гг Хх Дд Ее Ёё
Яя ДЗдз ДЖдж Зз Жж Іі Йй Кк Лл Мм
Нн Пп Рр Сс Шш Тт Вв Уу Ўў Фф
Ьь Цц Чч Ыы Юю

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларускі алфавіт
Катэгорыя·Беларуская мова
Катэгорыя·Кірылічныя алфавіты