wd wp Пошук:

Усходнеславянскія мовы

Усходнеславянскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы. Мовы гэтай падгрупы ўжываюцца на вялікай тэрыторыі Еўропы і Азіі ад рэк Прута, Днястра, Сана, Буга і Нёмана да Балтыйскага мора, да Курыльскіх і Камандорскіх астравоў і ўзбярэжжа Ціхага акіяна, ад Чорнага і Каспійскага мораў і вяршынь Каўказа да Паўночнага Ледавітага акіяна.

Агульная характарыстыка

Усходнеславянская падгрупа ўключае рускую, украінскую і беларускую мовы. На беларускай мове гавораць больш як 10 млн чал. (у Беларусі, дзе яна адна з дзяржаўных моў — разам з рускай; бытуе на сумежных тэрыторыях Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Латвіі, а таксама ў Эстоніі, Казахстане, Канадзе, ЗША, Аргенціне і інш.), на рускай звыш 200 млн чал. (дзяржаўная мова Расійскай Федэрацыі, мова міжнацыянальных зносін у Расіі, адна з шасці афіцыйных і рабочых моў ААН, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый) і на ўкраінскай каля 41 млн (дзяржаўная мова Украіны; пашырана ў сумежных абласцях Беларусі і Расіі, на Кубані і Далёкім Усходзе, таксама ў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Югаславіі, Канадзе, ЗША, Аргенціне і Аўстраліі).

Крыніцы

В.І. Рагаўцоў, А.Л. Юрэвіч “Уводзіны ў мовазнаўства”. Выдавецтва “Вышэйшая школа”, 1987. В.І. Рагаўцоў “Уводзіны ў мовазнаўства”. Магілёў 2004.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Славянскія мовы