wd wp Пошук:

Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы

Паўночная мяжа гэтага дыялекту праходзіць прыкладна па лініі Ліда — Мінск — Бабруйск — Рэчыца — Лоеў. Дыялект уключае ў сябе наступныя групы гаворак: берасцейска-пінскую, заходнюю (гарадзенскую), слуцка-бабруйска-мазырскую.

Асаблівасці

Паўднёва-заходні дыялект характарызуецца недысіміляцыйным аканнем і яканнем: вада, нага, вясна; цвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; наяўнасцю дыфтонгаў [уо], [іе] ў словах дуом, сіена; наяўнасцю канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму і інш.

У перыферыйных гаворках на захадзе Гродзеншчыны і поўдні Гомельшчыны існуе з’ява прыстаўнога [г] у словах тыпу гавечка, гуліца. Для часткі паўднёва-заходніх гаворак у зваротных дзеясловах характэрны постфікс -са: памыласа, садземса.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Беларуская дыялекталогія
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum