wd wp Пошук:

Рагачоў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рагачоў (значэнні).

Рагачо́ў[2] (трансліт.: Rahačoŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. За 121 км на поўнач ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на рацэ Дняпро. Насельніцтва 34 825 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Старажытнасць

Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова — Замкавая гара — размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. Гарадзішча займала край мыса каля сутокаў Друці з Дняпром. Пляцоука блізкая да трохвугольнай, ад карэннага берага аддзялялася лугападобным ровам. 3 трох бакоў была ахавана высокімі стромкімі схіламі, а з боку поля — ровам. Штучныя ўмацаванні не захаваліся, уезд размяшчаўся з паўднёвага боку. Знойдзены прылады працы (нажы, сярпы, разцы, сякеры і інш.), прадметы побыту (фрагменты замкоў і ключы, шылы, крэсівы, пісала і інш.), зброя і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, фрагменты шпор, дэталі цугляў), ювелірныя вырабы (шпількі, пярсцёнкі, паясныя спражкі), касцяныя вырабы (арнаментаваныя накладкі, абломак шахматнай фігуры), а таксама рыбалоўныя кручкі, фрагменты ганчарнага посуду. Старажытнае насельніцтва Рагачова займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, былі развіты апрацоўка жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва і інш., існавалі гандлёвыя сувязі з Кіевам і Валынню. На думку П. Ф. Лысенкі, паселішча на Замкавай гары ўзнікла ў XI ст. Найбольш верагодна, што горад вырас з феадальнага замка.

Перыяд Кіеўскай Русі

Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г. пры апісанні раздачы кіеўскім князем Усеваладам Ольгавічам сваім братам гарадоў Тураўскай і Уладзімірскай зямель. Уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Другі раз згадваецца ў летапісе пад 1188 г. пры апісанні аблогі Святаславам Усеваладавічам горада Друцка.

У складзе Вялікага Княства Літоўскага

З канца XIII ст. ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князя Даўмонта. У XIVXVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. У 1509 г. пінскі князь Фёдар Іванавіч і яго жонка Алена завяшчалі Рагачоў (у ліку іншых гарадоў) вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Старому. У 1548 г. тут існавала царква св. Кузьмы і Дзям’яна. У XVI cт. на месцы старажытнага гарадзішча быў пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам, які меў стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму пагранічнай абароны на Дняпры (спалены ў 1654 г., канчаткова знішчаны ў 1780 г.). У 1566 г. згадваецца царква святых Кузьмы і Дзям’яна[4]. Пад час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1657 гг. горад некалькі разоў захопліваўся маскоўскімі войскамі і пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады С. Налівайкі і Дубіны.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалитай 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 17771796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 17961802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 г. — 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. — 50 фабрык и заводащ. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў — Жлобін. Падчас рэвалюцыя 1905—1907 гг. У горадзе прайшлі забастоўкі працоўных. У 1906 г. адкрыта Рагачоўскае рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя.

Перыяд рэвалюцый і Грамадзянскай вайны

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 31 мая 1917 г. у горадзе аформілася бальшавіцкая арганізацыя, у лістападзе 1917 г. створаны атрад Чырвонай гвардыі і Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. З 13 да 30 студзеня 1918 г. горад быў заняты 1-м польскім корпусам на чале з Ю. Р. Доўбар-Мусніцкім. З лютага да 22 лістапада 1918 г. горад быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі. Дзейнічала Рагачоўскае камуністычнае падполле.

У складзе савецкай дзяржавы

З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. — Гомельскай вобласці. У 19361941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-й і 50-й арміі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкавання.

Сучаснасць

19 красавіка 2010 г. горад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Культура

Рагачоўскі музей народнай славы.

Славутасці

Графіці на жылым доме адлюстроўвае Уладзіміра Караткевіча, які шмат часу правёў у Рагачове

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Рагачова і Ганаровыя грамадзяне Рагачова

Заўвагі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. НГАБ, ф. 1783, воп. 1, спр. 6, с. 483
  5. 1 2 3 4 Беларусь, 1995
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Гольбин Яков Абрамович // ekonomika.by (руск.)
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 463.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рагачоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета