wd wp Пошук:

Пётр Фёдаравіч Лысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысенка. Пётр Фёдаравіч Лысенка (нар. 16 верасня 1931, в. Зарачаны, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 23 сакавіка 2020) — беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Біяграфія

Агульныя звесткі

З бацькамі пераехаў з Зарачан у г. Пінск (Брэсцкая вобласць). Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1953).

З 1964 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдневякоўя, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Берасце, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Менск. Пры раскопках у Брэсце, упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Русі, выявіў жылыя пабудовы на 12 — 13 вянцоў з аконнымі праёмамі і фрагментамі даху — т. зв. курыцамі і самцамі. Прыйшоў да высновы, што Брэст заснаваны дрыгавічамі. Вынікам даследаванняў было адкрыццё археалагічнага музея «Бярэсце».

П. Ф. Лысенка дэманструе фатаграфіі археалагічных знаходак у Тураве і Брэсце — на прэзентацыі факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля ў ходзе XXII Міжнароднай кніжнай выстаўкі, Мінск, 14.02.2015.

На раскопках у Тураве выявіў рэшткі храма, верагодна, разбуранага землятрусам у XIII ст. Па выніках раскопак створаны Тураўскі археалагічны музей-павільён.

Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў; падрыхтаваў шэраг навукоўцаў. З 1994 г. — у складзе экспертнага савета Вышэйшага атэстацыйнага камітэта (ВАК) Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках, з 1999 г. — старшыня экспертнага савета ВАК па археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных навуках. Працяглы час быў старшынём палявога камітэта Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Званні і прэміі

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінска
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Турава
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка