wd wp Пошук:

Глобус Беларусі

Globus.tut.by / GlobusTut.by («Глобус Беларусі») — рускамоўны беларускі рэсурс Інтэрнэта, прысвечаны выдатным аб’ектам і мясцінам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Створаны ў 2002 годзе.

Мэтай сайта з’яўляецца адлюстраваць сучасны стан усіх абарончых, культавых і сядзібных пабудоваў, якія былі ўзведзеныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1939 года[1].

Станам на 30 лістапада 2015 года сайт змяшчае інфармацыю пра 11000 аб’ектаў і 65000 фатаграфій гэтых аб’ектаў.

У траўні 2021 года сайт змянiў дамен globus.tut.by на globustut.by.

Зноскі

  1. О проекте «Глобус Беларуси»(нявызн.). Праверана 25 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сайты паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Сайты Беларусі