wd wp Пошук:

Беларуская губерня

Белару́ская губе́рнягуберня Расійскай імперыі, якая існавала ў 17961801 гадах.

Калі да ўлады прыйшоў Павел I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 12 снежня 1796 года была створана Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў: Беліцкага, Веліжскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Дынабургскага, Люцынскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Невельскага, Аршанскага, Полацкага, Рагачоўскага, Себежскага, Сенненскага, Чавускага, Чэрыкаўскага. У яе склад увайшлі землі Полацкага (11 паветаў[1]) і Магілёўскага (12 паветаў[1]) намесніцтваў.

У 17981800 гг. у губерні было 72 мястэчкі, 545 сёл, 2084 сяльцы, 17595 вёсак, 5807 панскіх двароў. Насельніцтва губерні складалася з 1388,5 тыс. чал. падатковага і 20 тыс. чал. ваколічнай шляхты[1].

Кіраваць такімі вялікімі па памерах губернямі было складана, і ў 1801 г. Аляксандр I правёў новую рэформу. Паводле яе Беларуская губерня была падзеленая на Беларуска-Магілёўскую і Беларуска-Віцебскую губерні, якія ўвайшлі ў склад Беларускага ваеннага губернатарства (1801—1823).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Губерні Расійскай імперыі
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат