wd wp Пошук:

Рагачоўскі павет

Рагачоўскі павет (руск.: Рогачёвский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губерні, з 23 снежня 1796 г. — Беларускай губерні. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да Гомельскага павета, а на поўначы яму перададзена частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павета. З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 валасцей. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.

Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.

Адміністрацыйны падзел

Воласці

Прамысловасць

У 18551861 гадах у фальварку Астэрманск дзейнічала Астэрманская цукровая мануфактура.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Гомельскай губерні
Катэгорыя·Гісторыя Рагачова
Катэгорыя·Рагачоўскі павет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні