wd wp Пошук:

Разец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Разец (значэнні). Разе́ц — востраканцовая прылада з пласціны ці адшчэпа крэменю, прызначаная для разьбы, гравіроўкі, выразання пазоў і расчлянення косці, рога, дрэва.

Рабочая частка, або галоўка разца, звычайна ў форме двухграннага вугла, утварае пры перасячэнні граней вузкі кант, які нясе асноўную функцыянальную нагрузку. Адна з граней галоўкі разца звычайна афармлялася з дапамогаю спецыяльнага тэхнічнага прыёму — разцовага сколу, вузкай пласцінкі, адшчэпленай ударным спосабам у тарцовай плоскасці загатоўкі. Другая грань атрымлівалася пры простым абломванні канца пласціны метадам усячэння яго крутой рэтушшу або шляхам зняцця другога разцовага сколу.

У залежнасці ад спосабу падрыхтоўкі рабочай часткі вылучаюць 3 асноўныя тыпы разцоў:

Былі шырока распаўсюджаны ў эпоху позняга палеаліту. На тэрыторыі Беларусі існавалі на працягу каменнага веку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Прылады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Каменны век
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак