wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Калеснікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калеснікаў.

Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (19221964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Віталь Калеснікаў нарадзіўся 15 жніўня 1922 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным інстытуце. У лютым 1941 года Калеснікаў быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў камандаваў узводам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі(руск.) бел. 61-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

28 верасня 1943 года Калеснікаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе ракі ён падняў сваіх байцоў у штыкавую атаку. У тых баях Калеснікаў асабіста знішчыў некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].

Пасля заканчэння вайны Калеснікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе ён скончыў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба(руск.) бел.. Раптоўна памер 25 студзеня 1964 года, пахаваны ў Рагачове[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Калеснікава названая вуліца, школа і ўсталяваны абеліск у Рагачове[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 колесников Виталий Михайлович(руск.) . Az Library. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рагачове
Катэгорыя·Памерлі ў Рагачове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»