wd wp Пошук:

Рагачоўска-Жлобінская аперацыя (1941)

Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1941, Рагачоўска-Жлобінскі контрудар 1941. Праведзены 63-м стралковым корпусам (камкор Л. Р. Пятроўскі(руск.) бел.) 21-й арміі(руск.) бел. Заходняга фронту (з 24 ліпеня 1941 Цэнтральнага) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліпеня17 жніўня.

Корпус займаў абарону на ўсходнім беразе Дняпра на лініі Шыпчыцы—Гадзілавічы—РагачоўЖлобінСтрэшын. 6 ліпеня часці 117-й дывізіі з яго складу правялі разведку боем, на досвітку фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на захад уздоўж бабруйскай шашы. Вермахт вымушаны быў тэрмінова падцягнуць 10-ю матарызаваную і 255-ю пяхотную дывізіі. Ноччу савецкія войскі адарваліся ад праціўніка. Нанёсшы яму вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, адышлі на зыходныя пазіцыі.

13 ліпеня паводле загаду камандуючага Заходнім фронтам С. К. Цімашэнкі войскі 21-й арміі перайшлі ў контрнаступленне, у ходзе якога 63-і корпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (з дапамогай народнага апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у глыб размяшчэння вермахта. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву вермахт здолеў замацавацца на заходнім беразе Друці, 14 жніўня прарваць абарону і акружыць корпус[1].

Паводле загаду ваеннага савета фронту з 17 жніўня часці корпуса з баямі выходзілі з акружэння ў напрамку Гомеля. Пры прарыве з акружэння быў смяротна паранены камкор Пятроўскі.

За гераізм і мужнасць дзясяткі воінаў корпуса ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а камандзіру батальёна капітану Ф. А. Баталаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Зноскі

  1. Жданович, П. Боевые действия 21-й армии на территории Беларуси летом 1941 // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2008. — Вып. 24. — С. 150.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Абарончая аперацыя на Беларусі (1941)