wd wp Пошук:

Тры капліцы на старых могілках

Тры капліцы на хрысціянскіх могілках Рагачова
Від на капліцы восенню

Тры капліцы на старых могілках — капліцы на могілках у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці, пабудаваныя ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў.

Капліца ў неарускім стылі пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лакальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем.

Капліца ў неакласічным стылі пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кубападобным аб’ёмам са зрэзанымі гранямі, накрытым шатровым дахам з макаўкай. Грані прарэзаны арачнымі ўваходнымі і бакавымі аконнымі праёмамі.

Паўразбураная капліца ў неарускім стылі пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане. Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана чатырохграннай вежападобнай пабудовай са зрэзанымі вугламі пад шатровым дахам (не захавалася). Да яго з усходняга боку далучана паўкруглая апсіда. Грані прарэзаны арачнымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор выкананы сродкамі мастацкай цаглянай муроўкі: прамавугольныя нішы, рэльефныя крыжы, зубчастыя фрызы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Рагачова
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Капліцы Гомельскай вобласці