wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Сукала

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сукала.

Алякса́ндр Васі́льевіч Сука́ла (25 лютага 1951, г. Рагачоў, Гомельская вобласць — 3 мая 2022[1]) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі, дзіцячай нефралогіі і экапаталогіі, імуналогіі дзіцячага ўзросту. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; член-карэспандэнт з 2009), доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996).

Біяграфія

Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975). У 1975—1978 гадах — урач-інтэрн, ардынатар 2-й Дзіцячай клінічнай бальніцы горада Мінска. З 1981 года — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2001 — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), з 1988 — дэкан, з 1994 — загадчык 1-й кафедры дзіцячых хвароб, адначасова ў 1998—2001 гадах — прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, ў 2012—2019[2] — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню прычын і распрацоўцы спосабаў прафілактыкі рэцыдываў нефратычнага сіндрому ў дзяцей, клінічнаму і эксперыментальнаму даследаванням неспрыяльных знешнеасяроддзевых уздзеянняў (цэзію-137 і нітрытаў) на ўзнікненне, цячэнне і канец гламеруланефрытаў у дзяцей Беларусі ў постчарнобыльскі перыяд. Устанавіў факты змянення цячэння і ўчашчэння неспрыяльных зыходаў гламеруланефрытаў (развіццё хранічнай нырачнай недастатковасці) пры ўздзеянні цэзію-137, нітрытаў і іх спалучэнняў, якія леглі ў аснову аднаго з раздзелаў сучаснай нефралогіі — экалагічнай нефралогіі дзіцячага ўзросту. Устанавіў новыя маркёры прагназавання зыходаў першасных і другасных гламеруланефрытаў, прапанаваў метады аптымізацыі тэрапіі вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, уключаючы трансплантацыю нырак. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку пратаколы супрацьрэцыдыўнай тэрапіі гламеруланефрытаў, што дазволіла мінімізаваць адмоўныя ўздзеянні патагенетычнага глюкакортыкастэроіднага і цытастатычнага лячэння гламеруланефрытаў. Укараненне ў лячэбны працэс высокатэхналагічных спосабаў нырачна-заменнай тэрапіі дазволіла знізіць смяротнасць дзяцей ад вострай нырачнай недастатковасці з 35 % практычна да нуля. У галіне эндакрыннай паталогіі ў педыятрыі распрацаваў алгарытмы абследавання, прафілактыкі і лячэння дзяцей з залішняй масай цела.

Аўтар звыш 650 навуковых прац.

Узнагароды і званні

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007), ордэнам Свяціцеля Кірыла Тураўскага ІІ ступені (2011), ордэнам Ефрасінні Полацкай (2012), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[3]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Выдатнік аховы здароўя СССР (1978), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2012).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Памяти Александра Васильевича Сукало // Навука. — 2022. — 11 траўня. — С. 6
  2. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 16 мая 2019 г. № 187 «Об А. В. Сукало» Архівавана 21 лютага 2022.
  3. Распараджэнне № 219рп ад 19 кастрычніка 2021 г. «Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў