wd wp Пошук:

Рагачоўская правінцыя

Рагачоўская правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў складзе Магілёўскай губерні ў 17721776 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Паводле ўказа ад 2 жніўня 1773 г. падзялялася на Рагачоўскі, Гомельскі і Чачэрскі паветы. Плошча каля 1426 тыс. дзесяцін, 105 сёл, 473 вёскі (у 1774 г. — 114 420 чалавек), 11 мястэчак (4 747 чалавек). На тэрыторыі правінцыі былі 23 староствы з 50 547 сялянамі мужчынскага полу, буйнейшыя з іх — Гомельскае (2553 дымы, 23 504 чалавек, 250 982 дзесяцін зямлі) і Чачэрскае (1057 дымоў, 9181 чалавек, 96 535 дзесяцін зямлі). З Чачэрскага староства, падараванага беларускаму генера-губернатару З. П. Чарнышову, 5 лютага 1774 г. утвораны першы ў Расійскай імперыі маярат.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Магілёўская губерня
Катэгорыя·Правінцыі Расіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы