wd wp Пошук:

Рагачоўскае рэальнае вучылішча

Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова(руск.) бел., якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана).

Гісторыя

Вучылішча на паштоўцы часоў Расійскай імперыі

Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыя[1].

У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаў[2].

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішча[3].

Будынкі

Асноўны артыкул: Будынак рэальнага вучылішча (Рагачоў)

Рагачоўскае рэальнае вучылішча па вул. Георгіеўская

Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і абісінскага калодзежа(руск.) бел. ў цэнтральнай частцы двара[4]>.

Галоўны будынак

Для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[5]. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[6].

У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[6].

У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[5].

Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[6], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592шыфр 313Г000592.

Дадатковы будынак

Пазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх)[4].

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Рогачевская обсерватория: из прошлого — в будущее(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Рогачевское реальное училище (руск.)
  3. Рогачевское реальное училище Дирекции народных училищ Могилевской губернии, город Рогачев Рогачевского уезда Могилевской губернии (руск.)
  4. 1 2 Рогачёв. 2016 (руск.)
  5. 1 2 Сусвет гісторыі — на пятачку жыцця
  6. 1 2 3 ЗДАНИЕ РЕАЛЬНОГО УЧИЛИЩА В РОГАЧЕВЕ (СРЕДНЯЯ ШКОЛА № 2) (руск.)
  7. 30 мая — 110 год з дня нараджэння К. М. Саннікава (1896—1965), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рагачоў
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці