wd wp Пошук:

Уладзімір Мехаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мехаў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Няхамкін. Уладзімір Мехаў, сапр. Уладзімір Львовіч Няхамкін (25 сакавіка 1928, Рагачоў, Гомельская вобласць — 7 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі журналіст, празаік, сцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1945—1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. У 1960—1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё. Потым зноў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» — загадчык аддзела, адказны сакратар. У 1975—1988 гг. — старшы рэдактар, каментатар на Беларускім радыё.

Творчасць

У друку з мастацкімі творамі выступаў з 1951 года. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Сцяг над рэўкомам» (1958), «Апошняя яўка» (1959), «Помнік герою» (1961), «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974), зборніка дыялогаў «Сустрэчы ў радыёстудыі» (1985). Асобныя эсэ і апавяданні ўвайшлі толькі ў зборнікі на рускай мове «Зарево» (1977), «Старинная гравюра» (1982), «…О которых я очень забочусь» (1988).

Аўтар п’ес для юнакоў «Чырвоны губернатар» (пастаўлена ў 1967) і «Палёт» (1970, пастаўлена ў 1969), сцэнарыяў больш як дваццаці дакументальных фільмаў, шэрагу радыёпастановак, у т.л. «Засада ў горадзе Менску» паводле апавядання А. К. Дойла (1970-я).

Пераклаў на беларускую мову кнігу татарскага пісьменніка Ш. Ракіпава «Адкуль ты, Жан?». Пасля паездкі ў Ізраіль (кастрычнік-лістапад 1995 года) напісаў эсэ «Глыток Ізраіля»[1][2].

Прызнанне

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных дакументальных фільмаў — «Рэвалюцыя дае нам права», «Мост», «Чарвякову… спешна… Ленін», «Гісторыя адной тэлеграмы».

Зноскі

  1. http://belisrael.info/?p=11687
  2. http://belisrael.info/?p=11712

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ