wd wp Пошук:

Наканечнік

Наканечнікі — элемент ручной кідальнай зброі. Вырабляліся з каменю, косці, дрэва, металу. Мацаваліся да канца дрэўка дзіды, кап’я, стралы, суліцы і інш. Мацавалі наканечнікі да дрэўка рэчывам, якое звязвае (смала, бярозавы вар і інш.).

Першыя наканечнікі вядомы з эпохі верхняга палеаліту. Найбольш наканечнікі сустракаюцца на помніках эпох мезаліту, неаліту, бронзы. Форма і памеры наканечнікаў розныя і залежаць ад таго, у які час іх выраблялі і да якой культуры яны належаць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Каменны век
Катэгорыя·Кідальная зброя
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты паводле тыпу
Катэгорыя·Каменныя прылады
Катэгорыя·Гісторыя ўзбраенняў