wd wp Пошук:

Магілёўская губерня

Герб Магілёўскай губерні 1880
Герб Магілёўскай губерні 1878

Магілёўская губерня (руск.: Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі.

Гісторыя

Створана ў 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:

Карта Магілёўскага намесніцтва 1792 года

У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:

У 1778 годзе губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 годзе скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 годзе Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 годзе Беліцкі павет пераіменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі — у Быхаўскі, у 1861 годзе Копыскі — у Горацкі паветы.

У 1897 годзе тэрыторыя губерні складала 42 134 вярсты², насельніцтва 1708 тыс. чал.

Карта Магілёўскай губерні 1821 года

У верасні 1917 года расійскі ўрад улучыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магілёўская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Магілёўская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць яе са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў Магілёўскую губерню часткай РСФСР.

11 ліпеня 1919 года Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні.

У 1938 годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць БССР.

Губернатары

Прадстаўнікі дваранства

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Магілёўская губерня