wd wp Пошук:

Акіян

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акіян, значэнні.

Акіяны Зямлі

Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:

Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Склад акіянаў

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім).

АкіянПлошча,
млн км²
Аб'ём,
млн км³
Сярэдняя
глыбіня,
м
Найбольшая
глыбіня,
м
Моры
Атлантычны91,6329,736008742 (Жолаб Пуэрта-Рыка(руск.) бел.)Балтыйскае, Паўночнае, Міжземнае, Чорнае, Саргасава, Карыбскае, Адрыятычнае, Азоўскае, Балеарскае, Іанічнае, Ірландскае, Мармуровае, Тырэнскае, Эгейскае; Біскайскі заліў, Гвінейскі заліў, Мексіканскі заліў, Гудзонаў заліў
Індыйскі73,556292,138907725 (Зондскі жолаб)Андаманскае, Аравійскае, Чырвонае, Лакадыўскае, Тыморскае; Бенгальскі заліў, Вялікі Аўстралійскі заліў, Персідскі заліў
Паўночны Ледавіты14,7518,112255527 (у Грэнландскім моры)Нарвежскае, Баранцава, Белае, Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, Грэнландскае, Бафорта, Бафіна, Лінкальна
Ціхі169,2710428011034 (Марыянскі жолаб)Берынгава, Ахоцкае, Японскае, Усходне-Кітайскае, Жоўтае, Паўднёва-Кітайскае, Яванскае, Сулавесі, Сулу, Філіпінскае, Арафурскае, Каралавае, Фіджы, Тасманава
Паўднёвы86,0няма дадзеных35038264 (Паўднёва-Сандвічаў жолаб(руск.) бел., упадзіна Метэор)Дзюрвіля, (Сомава(руск.) бел., Роса, Амундсена, Белінсгаўзена, Рысер-Ларсена, Дэйвіса, Касманаўтаў, Садружнасці, Моўсвна, Уэдэла, Скоша, Лазарава

Рэльеф дна

Асноўны артыкул: Акіянічнае дно Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1 — 2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты(руск.) бел., якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.

Калі акраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абсіальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

Донныя адклады, або грунты

Асноўны артыкул: Атлантычны_акіян § Донныя адклады Асноўны артыкул: Індыйскі_акіян § Донныя адклады Асноўны артыкул: Ціхі_акіян § Донныя адклады Асноўны артыкул: Паўночны_Ледавіты_акіян § Рэльеф дна Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях:

Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.

Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая:

Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна:

Акіянічныя цячэнні і іншыя з’явы

Асноўны артыкул: Акіянічныя цячэнні

Акіянічныя цячэнні

Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты(руск.) бел.), рознасць салёнасці(руск.) бел. вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

Клімат

Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.

Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.

Тэмпературны рэжым і салёнасць Сусветнага акіяна

Тэмпературны рэжым

Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар’і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай:

Акіян
ці іншая водная прастора
Сярэдняя тэмпература,
°С
Атлантычны акіян+16,5
Індыйскі акіян+17,3
Паўночны Ледавіты акіян+0,7
Ціхі акіян+19,4
Паўднёвы акіян-2,3
замкнёныя трапічныя морыда +32...+34

Салёнасць

Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб’ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).

Акіян
ці іншая водная прастора
Салёнасць,
на паверхні, ‰
Атлантычны акіян35,4
Індыйскі акіян34,7
Паўночны Ледавіты акіян31,4
Ціхі акіян34,6
морыад 8 да 42
адкрытыя часткі акіянаўад 32 да 48
Сусветны акіян у цэлым35

Тэрмахалінная цыркуляцыя

За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.

Асноўны артыкул: Тэрмахалінная цыркуляцыя Арганічны свет акіянаў

Асноўны артыкул: Біялогія акіяна Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы:

Эканоміка

Суднаходства

Асноўны артыкул: Суднаходства Асноўны артыкул: Порт Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі.

Буйнейшыя парты свету ў 2004—2011 г. па грузазвароце
МесцаПортКраінаАдзінка вымярэння2011[1]
кілатон
2010[2]
кілатон
2009[3]
кілатон
2008[4]
кілатон
2007
кілатон
2006[5]
кілатон
2005
кілатон
2004[6]
кілатон
1ШанхайСцяг Кітая КітайMT590439534371505715508000561446537000443000378962
2СінгапурСцяг Сінгапура СінгапурFT531176501566472300515415483616448500423267393418
3ЦяньцзіньСцяг Кітая КітайMT459941400000381110365163309465257600245100206161
4РотэрдамСцяг Нідэрландаў НідэрландыMT434551429926386957421136401181378400376600352563
5ГуанчжоўСцяг Кітая КітайMT431000425600364000347000341363302800241700215190
6ЦындааСцяг Кітая КітайMT372000350120274304278271265020224200184300161650
7НінбоСцяг Кітая КітайMT348911408180371540361850471630309700272400225850
8Цыньхуандаа(руск.) бел.Сцяг Кітая КітайMT284600276815243850252000245964204900167500150320
9ПусанСцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка КарэяRT281513262963226182241683243564217900217200219760
10ГанконгСцяг Ганконга ГанконгMT277444267815242967259402245433238200230139220879
11Порт-ХедлендСцяг Аўстраліі Аўстралія MT246672198997178625159391130707111800110600108500
12Порт Паўднёвай Луізіяны(англ.) бел.Сцяг ЗША ЗШАMT223633214337192853203157207785204600192549203517
13Х'юстанСцяг ЗША ЗШАMT215731206055191729192473196014201500192023183419
14ДаляньСцяг Кітая КітайMT211065200000204000246000222859200500176800145162
15ШэньчжэньСцяг Кітая КітайMT205475204860211000187045199190176000153900135246
16КлангСцяг Малайзіі МалайзіяFT19372616858813761515234813551412200010970099911
17АнтверпенСцяг Бельгіі БельгіяMT187151178167157807189390182897167400160100152300
18НагояСцяг Японіі ЯпоніяFT186305185703165101218130215602208000187100182289
19Дампір(руск.) бел.Сцяг Аўстраліі Аўстралія MT171844165025няма дадзеных14082313394912600011010087920
20УльсанСцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка КарэяRT163181150933170314170279168652161100103500156500
21ІнчхонСцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка КарэяRT151462няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных
22ТыбаСцяг Японіі ЯпоніяMT149661155256144904165143169202167000165700169300
23СямыньСцяг Кітая КітайMT140900няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхяма дадзеных
24ДубайСцяг ААЭ Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыMT137770няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных
25ВіторыяСцяг Бразіліі БразіліяMT136572няма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеныхняма дадзеных

MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны

Рыбалоўства

Асноўны артыкул: Рыбалоўства Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.

Здабыча рыбы ў 2000—2009 гг. па краінах[7]
Месца
ў 2009 г.
Краіна
Здабыча
(тон)
2000200120022003200420052006200720082009
1  КНР43284056442731154628878348262527507277675246604154265012561605875782700760474939
2  Інданезія5118055537120755440225937939613087168406217298105817656788151209815202
3  Індыя5668958593755859341426036670619436466634107025703697153675835697845163
4  Перу10665173799926387828936107545963405994194527049318726086174197896964446
5  Японія6467344613868658750896085272569250456513225644386568776655424765195958
6  Філіпіны2999845317255133719193617709393152341684144414356471751449723135083131
7  ЗША5216045546105554820955533020560196754743745378062529546148571284710453
8  Чылі4972652466343351327404528468601354454775345294185493762948102224702902
9  В’етнам2136829233285625306392823607310810533972003664327414380045849004832900
10  Расія4104502372927633455473399975306317733228213402263356836335096463949267
11  М’янма1192112130914614744601595870198696022174702581780284024031685623545186
12  Нарвегія3383120337290034742823286607330958832087533114214335507232745723486277
13  Рэспубліка Карэя2505901267690124983142501599254245827190943050425328710433525543199177
14  Тайланд3735279364809537971243914133409959541185284105804365603238312083137682
15  Бангладэш1661384178105718904591998197210202622159572328545244001125632962885864
16  Малайзія1461223141583414636251483324154206214340971518875164802217544011871971
17  Мексіка1403654152195815547921470892139092814590151516926161779817454021773643
18  Ісландыя2003669200831221530932014872176404016940091356302142585713116911169597
19  Іспанія1381157141682911454301163037110400210729351254658110149811663641171508
20  Канада1160350120966012524991295846133459212791961251741117785610940831107123
21  Егіпет724408771516801467875991865030889302970925100800810676311079501
22  Бразілія8392969359451003260985412101591610080441050809107222710651861241048
23  Марока9193461111022974041932154933054104161989284689328610062131173832
24  Тайвань1350404131835213898791498866130779913246651283823149959613473711060986
25  Аргенціна9235849324219476429118479466949323671174508988366997783862543
26  Вялікабрытанія900056911561868927817324860611842718796228793894775191770086
27  Францыя960858930148954897948171907339842330832254790811734761664564
28  Данія15776981552267147437410689931133410949611904896684087725539811882
29  КНДР680550714495712995712995712995712995713000713000713000713350
30  Нігерыя467095476544511719505839509201579537636901615507684575751006
31  Эквадор653808644100396178493042447797545962619040555287606359696763
32  Пакістан626554600798599104564881556993515472611246570280586512684461
33  Турцыя582383594980627847587715644932546063662073772471646384622679
34  Іран424540413690401690441909474341522570575586562424562821599476
35  Новая Зеландыя639099645860675231635570638292650753584320606592563606543258
36  Уганда220176223086226813247310377328427575399491551110502250476654
37  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка666914785470797646846879916799830180634429696898660502528277
38  Камбоджа298798445700424432390657343332426000532700507200487000515000
39  Нідэрланды571005575205518465592821600234620578480888470363463370437703
40  Сенегал435083430945405615482440457057421514392101435702447954459303
41  Італія520680530735456137489585407157479593489674467043418662416726
42  Фарэрскія астравы489222565076582093683737645463588715641696612088541277390100
43  Намібія590803548867626156637753571827554112509692413388372880370106
44  Шры-Ланка321074295689300148332464337951196006280234316789337002363935
45  Ірландыя363639453468381288363734368588357189294386301472292052345795
46  Гана457070453180377242391708400338393020369189324550355425328969
47  Танзанія326460342126329186354723363380376708335179329424326599321151
48  Венесуэла367625425302527914537994597148417206338700276303313991310423
49  Германія271580264691274304335147319336330353333216293758273476290300
50  Ангола239356254564255024211611240094202742225605312626317452272473
4 Іншыя краіны ў цэлым7234918734783673435697467141783073180857087971167784947777125687796662
СВЕТ У ЦЭЛЫМ136165390135935331139157230139403522148005299150911450152051789155753601159089695162881562

Палітыка

Асноўны артыкул: Геастратэгічны пункт

Зноскі

  1. AAPA World Port Rankings 2011
  2. AAPA World Port Rankings 2010
  3. AAPA World Port Rankings 2009
  4. AAPA World Port Rankings 2008
  5. AAPA World Port Rankings 2006
  6. AAPA World Port Rankings 2004
  7. Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН(руск.) бел.. Fishery Statistics programme(англ.) . The agricultural production. FAOSTAT. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 30 мая 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Акіяналогія
Катэгорыя·Акіяны