wd wp Пошук:

Сульфіды

Сульфіды (ад лац.: sulphur — сера) — клас хімічных злучэнняў, якія ўяўляюць сабой злучэнні металаў (а таксама шэрагу неметалаў В, Si, Р, As) з серай (S), дзе яна мае ступень акіслення -2. Могуць разглядацца як солі серавадароднай кіслаты H2S.

Атрыманне

Сульфіды атрымоўваюць рознымі метадамі:

Fe + S = FeS

2CdO + 3S = 2CdS + SO2

TiO2 + CS2 = TiS2 + CO2

Na2SO4 + 4C = Na2S + 4CO

2Ga + 3H2S = Ga2S3 + 3H2

ZnCl2 + H2S = ZnS + 2HCl

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сульфіды