wd wp Пошук:

Метэарыт

Метэарыт Гоба

Метэары́т — малое цела Сонечнай сістэмы, якое трапіла на Зямлю з міжпланетнай прасторы, частка метэарытнага цела, якое не паспела згарэць у атмасферы.

Склад метэарытаў

Адрозніваюць метэрыты: каменныя (92 % агульнай колькасці), жалезныя (6 %) і жалеза-каменныя (2 %). Каменныя метэарыты блізкія па складзе да зямных горных парод: утрымліваюць аксіды жалеза, крэмнію, магнію. Каля 85 % каменных метэарытаў утрымліваюць хондры — сферычныя часцінкі памерам ад мікраскапічных зярнят да гарошыны. Такія каменныя метэарыты называюцца хандрытамі, астатнія — ахандрытамі.

Масы метэарытаў

Масы метэарытаў — ад долі грама да дзесяткаў тон. Самы буйны метэарыт Гоба (маса каля 60 т) знойдзены на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знойдзена 6 буйных метэарытаў: напрыклад, у 1954 г. жалезны метэарыт Грэск масай 300 кг.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Метэарыты