wd wp Пошук:

Марскія чарапахі

Марскія чарапахі (Cheloniidae) — сямейства чарапах.

Сямейства аб’ядновае 4 роды, 6 відаў. Найбуйнейшая — зялёная марская чарапаха (або супавая). Даўжыня яе панцыра да 1,4 м, маса да 400 кг. Панцыр у марскіх чарапах невысокі, абцякальнай формы, укрыты рагавымі шчьггкамі. Галава і кароткая шыя не поўнасцю хаваюцца пад панцыр. Канечнасці — ласты; пярэднія — веслападобныя з кіпцюркамі, даўжэйшыя за заднія.

Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах; мігрыруюць на тысячы кіламетраў. Жывуць у вадзе, на сушу выходзяць для адкладкі яец. Хутка плаваюць, глыбока ныраюць. Кормяцца малюскамі, рыбай, водарасцямі.

Адкладваюць да 200 яец.

Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чарапахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных