wd wp Пошук:

Мора

Тырэнскае мора

Мо́ра — частка акіяна, больш-менш адасобленая ад яго сушай або ўзвышэннямі падводнага рэльефу. Адрозніваецца ад адкрытай часткі акіяна наяўнасцю ўласнага гідралагічнага і кліматычнага рэжымаў. Паводле ступені адасобленасці і асаблівасцей гідралагічнага рэжыму моры падзяляюцца на ўнутраныя ўскраінныя моры і міжастраўныя моры, паводле геаграфічнага становішча — на міжмацерыковыя моры і ўнутрымацерыковыя моры. Ад замкнёнасці мора сушай залежыць гідралагічны рэжым, салёнасць вады, сезонныя ваганні тэмпературы паветра і вады на паверхні мора. Перавага цыкланічных вятроў над морам абумоўлівае перавагу ў іх цыкланічных цячэнняў. Арганічны свет мора больш разнастайны і багаты эндэмікамі, чым у адкрытых частках акіяна. Умоўна морам называюць таксама адкрытыя часткі акіяна, якія вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі (Саргасава мора ў Атлантычным акіяне з вялікай масай водарасцей — саргасаў), асобныя вадасховішчы (Мінскае мора), і, наадварот, некаторыя моры называюць залівамі (Мексіканскі, Гудзонаў, Персідскі і інш.)

Нарвежскае мора

Класіфікацыя

Міжземныя моры — водныя акваторыі, якія глыбока заходзяць у сушу, злучаюцца з акіянам альбо прылеглым морам пралівамі. Могуць быць унутрымацерыковымі, знаходзіцца ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Чорнае мора), і міжмацерыковымі, знаходзяцца паміж мацерыкамі (напрыклад, Міжземнае мора).

Ускраінныя моры — часткі акіянаў, якія прымыкаюць да мацерыка і адасобленыя ад акіяна астравамі і парогамі. Ускраінныя моры знаходзяцца на шэльфе і (альбо) на мацерыковым схіле (напрыклад, Нарвежскае мора, Баранцава мора).

Міжастраўныя моры — частка акіяна, атачоная кольцам астравоў, парогі між якімі перашкаджаюць свабоднаму вадаабмену з адкрытым акіянам (напрыклад, Яванскае мора, Мора Банда, Мора Сулу).

Унутранае мора — акружанае берагамі адной дзяржавы мора, з’яўляецца яго ўнутранымі водамі і знаходзіцца пад яго суверэнітэтам.

Замкнёнае мора — мора, на якое выходзяць дзве альбо больш дзяржавы, злучаецца праз вузкі праход альбо складаецца з тэрытарыяльных вод некалькіх дзяржаў (напрыклад, Балтыйскае мора).

Адкрытае мора — акваторыя, якая знаходзіцца за межамі тэрытарыяльных вод альбо спецыяльных зон прыбярэжных дзяржаў і свабоднае ад іх юрысдыкцыі[1].

Навука аб моры

Асноўны артыкул: Акіянаграфія Марская вада

Карта салёнасці Сусветнага акіяна, сярэдняя салёнасць на карце 35 ‰

Асноўны артыкул: Марская вада Вада мае блакітнаваты колер, які можна ўбачыць толькі ў вялікіх аб’ёмах, хоць водбліск неба і спрыяе з’яўленню блакітнага адцення воднай паверхні, гэта не галоўная прычына[2]. Асноўная прычына — паглынанне ядрамі малекул вады «чырвоных фатонаў» ад паступаючага святла, адзінага вядомага прыкладу колеру ў прыродзе у выніку вагальнага руху, а не электроннай дынамікі.

Карта тэмператур сусветнага акіяна. Тэмпература пазначаецца адпаведнымі колерамі вясёлкі, калі тэмпература зніжаецца

На колер вады таксама ўплывае склад і канцэнтрацыя горных парод, раствораных у вадзе (напрыклад, Жоўтае мора) або жывых арганізмаў. А на колер мора ўплывае ступень і характар ​​забруджанасці мора.

Характэрнай асаблівасцю марской вады з’яўляецца яе салёнасць. Салёнасць вады — гэта колькасць грамаў солі (у першую чаргу NaCl), раствораных у 1 літры вады. Адзінка салёнасці вады — праміле (тысячная частка). Калі салёнасць вады меншая за 1 ‰, ваду называюць прэснай. Гэта наземная вада. Салёнасць вод у морах і акіянах складае ў сярэднім 35 г (35 г солі на літр вады), з іх 27 г хларыду натрыю (5 г солі), 5 г іншых хларыдаў і 3 г сульфатаў, карбанатаў і брамідаў. Такім чынам, 37 літраў марской вады змяшчае 1 кг солі.

Марская вада і кроў чалавека маюць дзіўнае падабенства ў суадносінах асноўных хімічных элементаў. З гэтым звязана тое, што рана, атрыманая ў марской вадзе, не такая балючая, як на сушы.[3] У гады Другой сусветнай вайны савецкія ваенныя хірургі паспяхова выкарыстоўвалі разбаўленую марскую ваду пры пераліванні крыві; такое рашэнне на заходнім фронце называецца Рашэнне Квінтана.[3]

КампанентКанцэнтрацыя[4][5][6] (г/кг)
Хлор19 353 — 18 980
Натрый10 760 — 10 560
Сульфат2712 — 2650
Магній1 294 — 1 270
Кальцый0,413 — 0,400
Калій0,387 — 0,380
Карбанаты0,142 — 0,140
Бром0,067 — 0,065
Стронцый0,008
Бор0,005 — 0,004
Фтор0,001

Салёнасць вады ў розных частках мора не аднолькавая. Каля берагоў, дзе рэкі ўпадаюць у мора або вада выцякае з растаючых леднікоў або снегу, салёнасць ніжэйшая. Нізкая салёнасць у морах, якія маюць значны прыток прэснай рачной вады і далёка ад акіяна[4]. Напрыклад, Азоўскае (12 ‰) і Чорнае (18 ‰) моры, якія абмываюць берагі Украіны. Самае салёнае — Чырвонае мора (42 ‰), у якое няма прытоку прэсных рачных вод. Салёнасць Міжземнага мора — каля 37 ‰.

Адклад солі можа адбывацца, як у Міжземным моры, якое ў пэўныя геалагічныя эпохі функцыянавала як салёнае: яго сувязь з акіянам праз Гібралтарскі праліў была слабейшай, не было водаабмену ў абодва бакі, як цяпер адбываецца. З іншага боку, з паверхні мора выпарвалася больш вады, чым ападкаў і рэк, так што недахоп вады кампенсаваўся прытокам вады з акіяна. Такім чынам адбываўся прыток солі, які не кампенсаваўся раўназначным адтокам. Гэта прывяло да ўтварэння вельмі вялікіх адкладаў солі ў глыбіні Міжземнага мора і, відаць, паўплывала на салёнасць акіяна.

Распаўсюджванне гуку

У адрозненне ад паветра, марская вада, як і прэсная слаба паглынае энергію гукавых хваль, гук у воднай тоўшчы можа распаўсюджвацца на велізарныя адлегласці (тысячы кіламетраў). Скорасць гуку у вадзе не залежыць ад яе частоты і вышыні складае ад 1 450 м/с да 1 570 м/с, прычым з павелічэннем тэмпературы, салёнасці і ціску (гэта значыць глыбіні) гэтая велічыня ўзрастае, аднак больш за ўсё пад уздзеяннем тэмпературы.[7]

У сярэднім са змяненнем тэмпературы на 1 °C хуткасць гуку змяняецца на 4,4 м/с, з павелічэннем салёнасці на 1 ‰— на 1,2 м/с, з ростам глыбіні на 100 м — на 1,75 м/сек. Змена хуткасці гуку ў марской вадзе з прычыны неаднастайнасці яе фізіка-хімічных характарыстык, асабліва па вертыкалі, абумоўлівае праламленне (скрыўленне) траекторыі гукавых хваль — рэфракцыі. Пры гэтым гукавыя хвалі заўсёды перакрыўляюцца выпукласцю ў той бок, дзе хуткасць гуку меншая (гэта значыць у бок больш цёплых водных мас). Паколькі акіян празрысты для электрамагнітнага выпраменьвання, то выкарыстоўваць радыёхвалі і радары для вывучэння магчымасці няма. Аднак марская вада не з’яўляецца абсалютна непразрыстай для радыёхваль. Напрыклад, пагружаная падводная лодка можа прыняць сігнал толькі радыёпрыладамі, якія працуюць на хвалях такой даўжыні, пры якой закон Беера ужо не выконваецца.[5] Таму акіянографы выкарыстоўваюць для даследаванняў акіянаў і мораў гідраакустычныя прылады. Акустыка дала магчымасць даследаваць глыбіні мораў і даведацца, што яны поўныя гукаў, якія выдаюць дэльфіны, кіты і іншыя жывёлы, размаўляючы паміж сабой.[5]

Хвалі

Асноўны артыкул: Паверхневыя хвалі Паверхня мораў знаходзіцца ў пастаянным руху. У старажытнасці прычыны гэтых з’яў тлумачылі дзеяннямі бажаствоў: гневам Пасейдона, гульнямі нерэід, монстраў Сцылы і Харыбды. Руху вады мораў вельмі складаныя.

У залежнасці ад выгляду вертыкальных ваганняў вылучаюць наступныя хвалевыя рухі:

Дынаміка хваляў ля берага

Пры адукацыі хвалі маса вады не рухаецца гарызантальна, змяняецца толькі вертыкальны ўзровень воднай паверхні. У адных месцах парывы ветру быццам ўціскаюць яе, утвараючы лагчыну хвалі, у іншых — паверхня падымаецца ў выглядзе грэбня. З узмацненнем хуткасці ветру на грабянях хваляў з’яўляецца белая пена — баранчыкі. Вышыня хвалі павялічваецца, а моцны вецер быццам загінае верхавіны грабянёў хваль. Калі вецер слабее, то хвалі змяняюцца рабізной — згасаюць нізкімі частымі хваляваннямі.

У большасці выпадкаў вышыня ветравых акіянічных хваль дасягае 4-5 метраў. У 1933 годзе ў Ціхім акіяне маракі амерыканскага судна «Рамапо» назіралі хвалю вышынёй 34 м.

Цунамі

Асноўны артыкул: Цунамі Рух вады можа быць выкліканы катастрафічнымі з’явамі (землетрасенні, вывяржэнні вулканаў, апоўзні, падзенні на зямлю іншых нябесных целаў) і набываць выгляд цунамі, адасобленай хвалі або салітону. Даўжыня такіх хваляў больш за 500 м і рух ахоплівае ўсю тоўшчу вады.

Прылівы

Асноўны артыкул: Прылівы і адлівы Прылівы і адлівы — гэта перыядычныя павышэнні і паніжэнні ўзроўню вады мораў і акіянаў, выкліканыя гравітацыйнай нераўнамернасцю прыцягнення вады акіянаў Месяцам і, у меншай ступені, Сонцам. Іх перыяд складае каля 12 гадзін і 25,2 хвіліны.

Прыліў надыходзіць, калі Месяц праходзіць праз мерыдыян дадзенага месца. Тое ж самае адбываецца адначасова на супрацьлеглым баку Зямлі. Так, калі Месяц праходзіць праз нулявы мерыдыян, то прылівы назіраюцца на мерыдыянах 0° і 180°, адлівы — на 90° даўгот абодвух паўшар’яў.

Амплітуда змяняецца ў залежнасці ад месцазнаходжання і можа дасягаць больш за 10 м. У адкрытым моры або акіяне прылівы і адлівы амаль не адчуваюцца, іх вышыня дасягае 90 см. Слаба яны адчуваюцца і ва ўнутраных морах. Напрыклад, вышыня прыліваў і адліваў у Азоўскім і Чорным морах вельмі малая — 2-3 см. Самы высокі ўзровень вады бывае ў вузкіх залівах адкрытага мора або акіяна. Напрыклад, вышыня прыліваў і адліваў у заліве Фандзі на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі дасягае 18 м.

Марскія цячэнні

Акіянічныя цячэнні на бесперапыннай карце акіянаў

Асноўны артыкул: Марскія цячэнні Марскія цячэнні — гарызантальнае перасоўванне вады ў морах:

Узбярэжжа. Берагавая лінія

Асноўны артыкул: Узбярэжжа Узбярэжжа — гэта паласа зямлі, мясцовасць ўздоўж берага мора, возера, вялікай ракі; размешчана па абодва бакі берагавой лініі. Пралягае паміж сушай і вадаёмам, і характарызуецца іх непасрэдным узаемным уплывам.

Заліў — гэта частка мора, якая глыбока заходзіць у сушу, але мае свабодны водаабмен з асноўнай часткай мора. гідралагічныя і гідрахімічныя щмовы заліва тоесныя з умовамі мора, часткай якога яны з’яўляюцца. У асобных выпадках мясцовыя асаблівасці клімату і рачны сцёк, мацерыковы сцёк могуць надаваць гідралагічным характарыстыкам павярхоўнага пласта заліваў некаторыя спецыфічныя рысы.

У залежнасці ад рэльефу берагоў і іншых геаграфічных умоў заліва адрозніваюць на некалькі відаў:

Праліў— параўнальна вузкая паласа вады, якая падзяляе ўчасткі сушы і злучае сумежныя водныя басейны або іх часткі (напрыклад, пралівы Па-дэ-Кале, Дрэйка, Керчанскі).

Мацярык — велізарны ўчастак сушы, з усіх ці амаль з усіх бакоў акружаная морамі або акіянамі (напрыклад, Еўразія).

Паўвостраў— гэта частка мацерыка, далёка заходзіць у моры і з трох бакоў акружаная вадой (напрыклад, Крымскі паўвостраў, Аравійскі паўвостраў). У геалагічным дачыненні ў большасці выпадкаў паўвостраў складае адно цэлае з мацерыком.

Востраў— частка сушы, якая акружаная з усіх бакоў вадой і пастаянна ўзвышаецца над вадой нават у перыяд найбольшага прыліву (напрыклад, [[Мадагаскар]). Ад мацерыкоў адрозніваюцца параўнальна невялікімі памерамі. У залежнасці ад паходжання і формы, астравы адносяць да розных тыпаў (мацерыковыя, вулканічныя, каралавыя), і выкарыстоўваюць розныя тэрміны для іх абазначэння (атол, архіпелаг).

Мыс — частка сушы, якая ўразаецца ў мора. Можа быць утвораны як карэннымі пародамі, так і наносамі. Сваім існаваннем мысы, як правіла, абавязаны працэсам эрозіі. Перадумовай для з’яўлення мыса служыць наяўнасць на берагавой лініі адначасова мяккіх і цвёрдых парод. Мяккія пароды, такія як пясок, руйнуюцца пад дзеяннем хваляў істотна хутчэй, чым цвёрдыя. У выніку ўтворыцца мыс (напрыклад, Горн, Мыс Добрай Надзеі).

Узровень мора

Асноўны артыкул: Узровень мора Узровень мора падымаецца. Прычынамі, ў прыватнасці, з’яўляецца раставанне мацерыковых ледавікоў і цеплавое пашырэнне вады, выкліканыя глабальным пацяпленнем. Павышэнне ўзроўню мора з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для ўсяго прыбярэжнага насельніцтва і для эканомікі многіх краін. Дакладнае вымярэнне ўзроўню мора магчымае з 1993 дзякуючы спадарожнікам.

Кругазварот вады

Асноўны артыкул: Кругазварот вады Вадзяная пара, якая ўтварылася над паверхняй акіянаў, пераносіцца вятрамі на мацярыкі, выпадае там у выглядзе атмасферных ападкаў і вяртаецца ў акіян у выглядзе павярхоўнага і падземнага сцёку з сушы. У працэсе вільгацеабмену змяняецца якасць вады: пры выпарэнні салёная марская вада ператвараецца ў прэсную, а забруджаная — чысціцца. Частка вады расходуецца на гідратацыю горных парод і выключаецца з кругазвароту. Пэўная колькасць вільгаці, наадварот, выходзіць з глыбокіх зямных нетраў на паверхню і папаўняе водныя масы. Акрамя таго, не ўся вада, якая сцякае па зямной паверхні, дасягае акіянаў і мораў.

Марское жыццё

Асноўны артыкул: Біялогія акіяна

Біяразнастайнасць марскога дна

Жыццё знаходзіцца ў акіяне ад паверхні да самых вялікіх глыбінь. Па тыпах місцепражывань адрозніваюць пелагічныя арганізмы, якія насяляюць тоўшчу вады (планктон і нектон) і арганізмы, якія насяляюць дно акіяна (бентас). У акіяне жывуць прадстаўнікі амаль усіх класаў жывёл, а многія класы вядомыя толькі ў акіяне. З пазваночных жывёл у акіяне насяляюць рыбы, чарапахі, змеі і млекакормячыя, галоўным чынам кітападобныя і ластаногія.

Водарасці гуляюць важную ролю ў сінтэзе арганічнага рэчыва на зямлі. У комплексе арганізмаў, якія ажыццяўляюць кругазварот рэчываў у прыродзе (прадуцэнты — кансументы — рэдуцэнты), водарасці разам з аўтатрофнымі бактэрыямі і вышэшымій раслінамі складаюць звяно прадуцэнтаў, за кошт якіх існуюць усе бесхларафільныя арганізмы планеты.

Мора і чалавек

Навігацыя і адкрыцці

Адкрытае мора з даўніх часоў прыцягвала людзей, якія першапачаткова адыходзілі ад берага на невялікую адлегласць, не ўмеючы арыентавацца ў адкрытым моры, таму першыя мараплаўцы не адыходзілі на адлегласць большую, чым тая, з якой яшчэ быў бачны бераг. Пасля вынаходства арыентавання па сонцу, Месяцы і зоркам маракі пачалі выпраўляцца ва ўсё больш доўгія і далёкія выхады ў адкрытае мора.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці

Вялікія геаграфічныя адкрыцці былі падрыхтаваныя поспехамі ў караблебудаванні, навігацыі і развіцці геаграфічных ведаў. Партугальцы і [іспанцы]] навучыліся будаваць лёгкія, хуткаплынныя караблі — каравелы. Выкарыстанне компаса і развіццё картаграфіі давалі магчымасць плаваць у адкрытым акіяне. Да таго часу ўжо досыць ўкаранілася гіпотэза аб шарападобнасці Зямлі, што дало мараплаўцам надзею знайсці шлях у казачныя ўсходнія краіны, кіруючыся на захад. Першымі на пошукі краін, багатых золатам, і марскіх шляхоў у Індыю адправіліся партугальскія мараплаўцы. У іх экспедыцыях прымалі актыўны ўдзел генуэзскія маракі і купцы, якія імкнуліся абагнаць сваіх венецыянскіх супернікаў ва ўсходнім гандлі. Ужо ў 1415 годзе партугальцы завалодалі Сеутай, што стала важным гандлёвым пунктам і ваенным фарпостам на Афрыканскім мацерыку. Далей пачаліся пошукі залатаносных рэк, пра якія распавядалася ў творах арабскіх географаў. Да 1460 года партугальцы адкрылі аАстравы Зялёнага Мыса і ўвайшлі ў воды Гвінейскага заліва. Да таго часу яны ўжо занялі Азорскія астравы. Цяпер стаяла задача абмінуць афрыканскі мацярык і дасягнуць такім шляхам узбярэжжа Індыі. У 1486—1487 гадах была арганізавана экспедыцыя пад кіраўніцтвам Барталамеу Дыяша, якая дасягнула паўднёвага краю Афрыкі, адкрыўшы мыс Добрай Надзеі — самы паўднёвы пункт Афрыканскага кантынента. Такім чынам, з’явілася рэальная магчымасць адкрыць марскі шлях у Індыю.Гісторыя сярэдніх стагоддзяў пад рэд. Колесницкого. 2-е выд. испр. і доп. — м.: асвета, 1986. Частка I арт.

У 1483 годзе Хрыстафор Калумб ўступіў у перамовы з партугальскім урадам, спадзеючыся на згоду арганізаваць экспедыцыю для адкрыцця заходняга марскога шляху ў Індыю. Але яго прапанова не знайшло падтрымкі: Партугалія была блізкая да адкрыцця марскога шляху вакол Афрыкі. Тады Калумб пераехаў у Іспанію і пачаў перамовы з іспанскім дваром.

3 жніўня 1492 года, заручыўшыся падтрымкай іспанскага двара, экспедыцыя Калумба ў складзе трох караблёў і 90 чалавек каманды адбыла з порта Палос на Канарскія астравы, адкуль 10 верасня накіравалася на захад, але экспедыцыя скончылася няўдачай.

Карта Герарда Меркатара, 1596

Другая экспедыцыя Калумба была арганізаваная, у ёй удзельнічала 17 караблёў з экіпажам у 1560 чалавек. Падчас экспедыцыі адкдрыта Малыя Антыльскія астравы, Пуэрта-Рыка і Ямайка, абследавана паўднёвае ўзбярэжжа Кубы, але «Індыю» не змаглі знайсці. У 1495 годзе Калумб вярнуўся ў Іспанію. Толькі падчас трэцяга плавання ў 1498 годзе, Калумб падышоў да Паўднёва-амерыканскага ўзбярэжжа ля вусця ракі Арынока. У гэтым жа годзе партугальцы дасягнулі ўзбярэжжа Індыі.

Рыбалоўства

Развядзенне ласосю

Асноўныя артыкулы: Рыбалоўства, Морапрадукты, сельская гаспадарка і Кітабойны промысел На працягу стагоддзяў рыбалоўства было ў чалавека адным з галоўных спосабаў атрымання ежы. Зараз прамысловае рыбалоўства выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі, а некаторыя віды рыб, малюскаў і ракападобных вырошчваюцца на спецыяльных фермах. Прыватнае рыбалоўства застаецца адным з самых любімых забаў і папулярным відам спорту.

Права

Асноўныя артыкулы: Марское права і Канвенцыя ААН па марскім праве Міжнароднае марское права з’яўляецца адной з найстарэйшых галін міжнароднага права, таму што з даўніх часоў Сусветны акіян, што займае 71 % тэрыторыі планеты Зямля, адыграваў важную ролю ў задавальненні гаспадарчых патрэбаў народаў, якія насяляюць яе. У 1970 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, абвясціўшы рэсурсы дна мораў і акіянаў за межамі нацыянальнай юрысдыкцыі «агульнай спадчынай чалавецтва», якую не маюць права прысвойваць сабе ні адна дзяржава або асоба.

У 1978 годзе Міжнародная марская арганізацыя заснавала Сусветны дзень мора. Гэты дзень ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН.

Марская вайна

Асноўны артыкул: Марская вайна Водны транспарт

Асноўны артыкул: Водны транспарт Штучнымі воднымі трасамі і мясцовымі рэкамі актыўна перавозілі лес, будаўнічыя матэрыялы, хлеб, прамысловыя і рамесныя вырабы.

У турысцкай практыцы актыўна рэалізуецца праграма круізных перавозак марскімі і рачнымі маршрутамі, з высадкай турыстаў у партах, ажыццяўленнем экскурсій і да таго падобнае.

Акіянскія лайнеры былі галоўным відам міжкантынентальнага падарожжа больш чым стагоддзе, з сярэдзіны 19-га стагоддзя да 1960-х гадоў, калі іх канчаткова выціснулі авіялайнеры. У дадатак да пасажыраў, лайнеры таксама везлі пошту і груз. Лайнеры, якія займаліся перавозкай пошты мелі абазначэнне RMS (Royal Mail Steamer) для брытанскіх караблёў або SS (steamship) для амерыканскіх. Акрамя пасажыраў і пошты лайнеры ажыццяўлялі перавозку войскаў падчас дзвюх сусветных войнаў, служылі як караблі-шпіталі, а таксама выкарыстоўваліся для перавозкі каштоўнасцяў, золата і да таго падобнага.

Забруджванне акіянаў

Асноўны артыкул: Забруджванне акіянаў

Рэсурсы

Здабыча нафты ў Паўночным моры

Крыніцай электраэнергіі можа служыць кінэтычная энергія марскіх цячэнняў. Самыя магутныя марскія цячэнні — патэнцыйная крыніца энергіі. Сучасны ўзровень тэхнікі дазваляе здабываць энергію цячэнняў пры хуткасці патоку больш 1 м / с., пры гэтым магутнасць ад 1 м2 папярочнага перасеку патоку складае каля 1 кВт. Перспектыўным уяўляецца выкарыстанне такіх магутных плыняў, як Гальфстрым і Курасіа, адпаведна 83 і 55 млн куб. м/с вады з хуткасцю да 2 м / с, і Фларыдскага — 30 млн куб. м/с з хуткасцю да 1,8 м/с. Сёння для акіянскай энергетыкі таксама ўяўляюць цікавасць плыні ў пралівах Гібралтар, Ла-Манш, а таксама на Курыльскіх астравах. Цяпер існуе мноства праектаў па здабычы энергіі з дапамогай акіянічных плыняў, адна з якіх — праграма «Coriolis», якая прадугледжвае ўстаноўку ў праліве Фларыда ў 30 км на ўсход ад горада Маямі некалькіх сотняў турбін, кожная з якіх будзе забяспечаная двума працоўнымі коламі дыяметрам 168 м.

Мора ў культуры

Асноўныя артыкулы: Марына (жанр) і Мора ў культуры Марская тэматыка прысутнічае ў творах многіх мастакоў-марыністаў.

Іншыя значэнні

Вадасховішча

Асноўны артыкул: Вадасховішча Морамі часам называюць вялікія вадасховішча на рэках (напрыклад, Мінскае мора), што, безумоўна, няправільна з прафесійнага пункту гледжання.

Месяцовыя моры

Асноўны артыкул: Месяцовае мора Морамі таксама ўмоўна называюць цёмныя месяцовыя раўніны, размешчаных пераважна на бачнай паверхні Месяца, натуральнага спадарожніка Зямлі (напрыклад: Мора Спакою). І базальтавыя раўніны, бачныя на паверхні Месяца як цёмныя плямы, сапраўды, спачатку, да выкарыстання Галілеем тэлескопа для назірання за небам, лічыліся астраномамі вадаёмамі.

Зноскі

  1. Ваенна-марскі слоўнік = Военно-морской словарь (руск.)  / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X.  — С. 256.
  2. BAD PHYSICS: Misconceptions spread by K-6 Grade School Textbooks
  3. 1 2 http://megasite.in.ua/14662-zvichajjne-divo-voda-zhittya-organizm-zdorov-ya.html Архівавана 29 жніўня 2014.
  4. 1 2 Хільчэўскі В. К. Гідрохімія океанів і морів  — К.: ВПЦ «Кіеўскі ўніверсітэт», 2003. — 114 с.
  5. 1 2 3 «Океан сам по себе и для нас» / перевод с английского Голосова В. В.; редакция и послесловие Сузюмова А. А. — М.: «Прогресс», 1982
  6. а (максімум) — б (мінімум)
  7. http://ua.textreferat.com/referat-4514-3.html Архівавана 14 студзеня 2011. (укр.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Моры Зямлі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Геаграфія