wd wp Пошук:

Глаўканіт

Глаўкані́т — мінерал, водны алюмасілікат жалеза, аксідa калію непастаяннага складу. Хімічная формула (K, H2O) (Fe3+, Al, Fe2+, Mg)2 [Si3AlO10] (OH)2 × nH2O.

Хімічны склад вельмі зменлівы: вокіс калію (К2О) 4,4—9,4 %, вокіс натрыю (Na2O) 0—3,5 %, вокіс алюмінію (Al2O3) 5,5—22,6 %, вокіс жалеза (Fe2O 3) 6,1—27,9 %, закіс жалеза (FeO) 0,8-8,6 %, вокіс магнію (MgO) 2,4—4,5 %, вокіс крэмнію (SiO2) 47,6—52,9 %, вада (H2O) 4,9—13,5 %.

Існуе ў выглядзе маленькіх, акругленых зеленаватых зярнят.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)