wd wp Пошук:

Галька

Марская галька

Галька — акатанныя ў рознай ступені абломкі горных парод дыямэтрам ад 1 да 10 см. Акатыванне востравугальных абломкаў адбываецца пад дзеяннем цякучай вады рэк або азёрных і марскіх прыбярэжных хваль. Марская галька звычайна мае больш плоскую форму, чым рачная. Па велічыні галькі падзяляюцца на дробныя (1—2,5 см), сярэднія (2,5—5 см) і буйныя (5—10 см). Галька ўжываецца галоўным чынам у дарожным будаўніцтве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Горныя пароды